Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
05 жніўня 2020, 11:46

Варанецкі: раздзяленне беларусаў на сваіх і чужых разрывае краіну

5 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Той, хто дзеліць беларусаў на сваіх і чужых, разрывае краіну. Такое меркаванне ў час чарговага пасяджэння праекта БІСД і БЕЛТА "Экспертнае асяроддзе" - "Пасланне Прэзідэнта Беларусі. Погляд у будучыню" выказаў дэпутат Палаты прадстаўнікоў Валерый Варанецкі.

У час абмеркавання

У Пасланні Прэзідэнта беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу прагучала шмат важных тэзісаў для развіцця, будучыні краіны, адзначыў Валерый Варанецкі і пералічыў тры, на яго погляд, самыя галоўныя.

"Важнейшы тэзіс - тыя, хто дзеліць наш беларускі народ на сваіх і чужых, разрываюць краіну. Гэта недапушчальна. Я ўнутрана пратэстую, калі хто-небудзь бярэ на сябе права разважаць, хто добры, хто дрэнны, устанаўлівае манаполію на ідэалогію, на пункт гледжання, - сказаў дэпутат. - Прэзідэнт заклікае да разнастайнасці ідэалогій, светапоглядаў, падыходаў, але з пункту гледжання ўсяго таго, што будзе служыць на карысць беларускаму народу і дзяржаве. Не трэба ўнутры краіны шукаць сваіх і чужых".

"Беларускі народ сваю краіну нікому не аддасць. Гэта вельмі важна. Гэта наш нацыянальны дом, мы будзем за яго змагацца, будзем у ім жыць, ствараць утульнасць і камфорт. Нікому ўмешвацца сюды не дазволена", - падкрэсліў дэпутат.

Яшчэ адзін важны тэзіс Прэзідэнта заключаецца ў тым, што беларуская мова з'яўляецца фундаментам незалежнасці. "Размова ідзе пра беларускую культуру, традыцыі, пра тое, што пакінулі нам у спадчыну нашы дзяды і прадзеды, нашы вялікія продкі. Без разумення гэтага цяжка будаваць будучыню", - перакананы парламентарый.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі