Сцяг Субота, 18 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
27 лютага 2024, 18:16

Валодзін: рэзультаты АДГ паказалі абсалютную народную подтрымку Лукашэнкі

Вячаслаў Валодзін. Фота з архіва
Вячаслаў Валодзін. Фота з архіва
27 лютага, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Старшыня Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі, старшыня Дзяржаўнай Думы РФ Вячаслаў Валодзін павіншаваў з перамогай патрыятычныя сілы Беларусі на выбарах, праведзеных у краіне. Аб гэтым гаворыцца на сайце ніжняй палаты расійскага парламента, паведамляе БЕЛТА.

"Упершыню ў адпаведнасці з абноўленай Канстытуцыяй выбары ў Беларусі прайшлі ў адзіны дзень галасавання. Такая ж мадэль выкарыстоўваецца ў Расіі. Вынікі на выбарах у парламент і мясцовыя Саветы Беларусі паказалі перамогу патрыятычных сіл і абсалютную народную падтрымку Прэзідэнта Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі", - падкрэсліў Вячаслаў Валодзін.

Дэпутаты Дзярждумы працавалі наглядальнікамі на выбарах у Беларусі. "Наглядальнікі з Дзярждумы адзначаюць, што выбары прайшлі адкрыта, канкурэнтна, легітымна, у рамках нацыянальнага заканадаўства. Парушэнняў не зафіксавана", - гаворыцца ў публікацыі.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі