23 верасня, Магілёў /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнты Беларусі і Расіі ўдзяляюць вялікую ўвагу пытанням інтэграцыі ў рамках СД. Аб гэтым у час пасяджэння Савета Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі паведаміў старшыня Праламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі, старшыня Дзяржаўнай Думы Федэральнага сходу Расійскай Федэрацыі Вячаслаў Валодзін, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Кіраўнікі нашых дзяржаў - Уладзімір Пуцін, Аляксандр Лукашэнка - вялікую ўвагу ўдзяляюць пытанням інтэграцыі, развіцця адносін паміж нашымі краінамі ў рамках Саюзнай дзяржавы. І, вядома, пытанне аховы здароўя, аказання медыцынскай дапамогі - адно з ключавых. Мы рыхтаваліся да нашага сённяшняга савета. Трэба аддаць належнае кіраўніцтву пастаяннага камітэта, выканаўчым структурам, якія адказна падышлі да сённяшняй размовы", - адзначыў Вячаслаў Валодзін.
Раней пытанне развіцця сферы аховы здароўя ў СД абмяркоўвалася профільнымі міністрамі Беларусі і Расіі, адзначыў Вячаслаў Валодзін, таксама гэта пытанне абмяркуюць у час пасяджэння. Старшыня Парламенцкага сходу СД адзначыў поспех выбранага фармату для такіх сустрэч. "Наколькі бачым, ён атрымлівае падтрымку і развіццё. Двайце дамовімся, што ён будзе мець пастаянны характар, і мы ў далейшым будзем планаваць сваю работу з улікам правядзення Савета Парламенцкага сходу Беларусі і Расіі, папераменна на тэрыторыі Расіі, Беларусі".
Таксама ён выказаў удзячнасць кіраўніцтву Магілёўскай вобласці за магчымасць азнаёміцца з выдатнымі мясцінамі і гістарычнай спадчынай рэгіёна, з яго развіццём і той работай, якая праводзіцца для стварэння камфортных умоў жыцця. Акрамя таго, удзельнікі сустрэчы наведалі Магілёўскую абласную клінічную бальніцу, дзе азнаёміліся з вопытам арганізацыі аховы здароўя ў рэгіёне. "Пры гэтым склалі ўражанне, як гэта робіцца на прыкладзе не толькі абласнога цэнтра, але і раёнаў. У тым ліку ў плане арганізацыі міжраённых медыцынскіх цэнтраў. Гэта таксама вельмі важна для таго, каб мы з вамі маглі паглыбіцца ў разгляд пытанняў, якія сёння выносяцца для вывучэння і далейшых рашэнняў", - адзначыў Вячаслаў Валодзін.

Сёння ў Магілёве праходзіць пасяджэнне Савета Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі. Парламентарыі абмяркуюць шэраг актуальных пытанняў, у ліку якіх развіццё сферы аховы здароўя і забеспячэнне роўных правоў грамадзян Беларусі і Расіі ў атрыманні меддапамогі, міжрэгіянальнае супрацоўніцтва ў рамках СД, а таксама аб арганізацыі і правядзенні мерапрыемстваў па святкаванні 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.-0-
Фота Алега Файніцкага