Сцяг Аўторак, 26 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
23 верасня 2024, 17:51

Валодзін: без бачання сітуацыі на месцах нельга выпрацаваць прадуманыя і эфектыўныя рашэнні

Вячаслаў Валодзін
Вячаслаў Валодзін
23 верасня, Магілёў /Кар. БЕЛТА/. Без бачання сітуацыі на месцах нельга выпрацаваць прадуманыя, эфектыўныя і якасныя рашэнні. Такім меркаваннем з журналістамі падзяліўся старшыня Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі, старшыня Дзяржаўнай Думы Федэральнага сходу Расійскай Федэрацыі Вячаслаў Валодзін па выніках пасяджэння парламентарыяў СД, якое прайшло ў Магілёве, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Трэба абавязкова ведаць сітуацыю на месцах. Без гэтага выпрацаваць прадуманыя, эфектыўныя і, самае галоўнае, якасныя рашэнні проста немагчыма. Праводзячы пасяджэнне Савета ў Магілёве, у тым ліку разглядалі мадэльны закон праекта аб прыгранічным супрацоўніцтве. Мы заслухалі выступленні кіраўнікоў рэгіёнаў Магілёўскай і Смаленскай вобласці. І, прапануючы ўжо заканадаўча аформіць рашэнне, улічвалі ў тым ліку іх бачанне, развіццё сітуацыі, - адзначыў ён. - Чым больш мы будзем паглыбляцца ў рэгіянальную праблематыку, тым больш якасна будуць прымацца рашэнні ў рамках Парламента Саюзнай дзяржавы".

Вячаслаў Валодзін падкрэсліў, што асноўная задача парламентарыяў - ствараць прававое поле для дасягнення мэт, пастаўленых кіраўнікамі дзвюх дзяржаў. "Мы не выпадкова сёння сабраліся тут і абмяркоўвалі такія пытанні, як ахова здароўя. Таму што трэба фарміраваць прававое поле для таго, каб правы грамадзян і Расійскай Федэрацыі, і Беларусі былі аднолькавыя пры атрыманні медыцынскай дапамогі. Так, у нас экстранная дапамога аказваецца, пытанняў няма, а ўжо калі размова ідзе аб высокатэхналагічнай дапамозе медыцынскай, тут узнікаюць праблемы фінансавання, многія іншыя пытанні. Гэтыя пытанні абмяркоўвалі з удзелам Міністэрства аховы здароўя і Расійскай Федэрацыі, і Беларусі. У выніку прынята рашэнне, якое нас зробіць бліжэйшымі ў плане аказання дапамогі ў адзіных стандартах".

Удзельнікі пасяджэння сёння таксама наведалі і Магілёўскую абласную клінічную бальніцу. І як адзначыў Вячаслаў Валодзін, такія наведванні даюць свой станоўчы эфект. "Вывучалі, як арганізавана ахова здароўя тут, у Беларусі, як арганізавана ў нас. Такім чынам збліжаем пазіцыі з нашымі калегамі. Таму што гарманізацыя заканадаўства паміж дзвюма дзяржавамі - гэта вельмі важны напрамак", - падкрэсліў ён.

Разумеючы важнасць пытанняў аховы здароўя ў рамках Саюзнай дзяржавы, сёння ў час пасяджэння было прынята рашэнне сфарміраваць пры парламенце СД спецыяльную камісію, якая будзе займацца пытаннямі сферы аховы здароўя. Такое рашэнне абумоўлена прыярытэтнасцю гэтага напрамку і яго важнасцю для жыхароў Беларусі і Расіі. "У пытаннях навукі, асветы таксама вызначылі асобна гэтыя напрамкі для таго, каб больш эфектыўна будавалася работа. Раней гэты парадак дня ў нас не настолькі быў насычаным, мы спраўляліся ў тым фармаце, які быў вызначаны", - адзначыў Вячаслаў Валодзін.

Дынаміка развіцця адносін паміж Беларуссю і Расіяй ярка адлюстроўваецца ў эканоміцы. "Беларусь уваходзіць у пяцёрку ключавых гандлёвых партнёраў Расіі, займаючы чацвёрты радок. Гэта вялікі тавараабарот, які вымяраецца дзясяткамі мільярдаў долараў. І таму са свайго боку трэба падыходзіць вельмі адказна да гэтай работы. А падпісаны дагавор аб Саюзнай дзяржаве нас да многага абавязвае", - падкрэсліў Вячаслаў Валодзін.-0-

Фота Алега Файніцкага
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі