Сцяг Субота, 13 ліпеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
22 чэрвеня 2024, 12:23

Вальфовіч: заходнія палітыкі спрабуюць развязаць новы разбуральны канфлікт у Еўропе

Аляксандр Вальфовіч
Аляксандр Вальфовіч
22 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сваімі дзеяннямі некаторыя заходнія палітыкі спрабуюць развязаць новы разбуральны канфлікт на тэрыторыі Еўропы. Аб гэтым заявіў дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Аляксандр Вальфовіч, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Сёння кіраўніцтва Дзяржаўнага сакратарыята Савета бяспекі і кіраўнікі ведамстваў сілавога блока прынялі ўдзел ва ўрачыстым ускладанні кветак і вянкоў каля манумента Перамогі ў Мінску.
"Роўна 83 гады таму фашысцкая Германія вераломна напала на Савецкі Саюз. На беларускім напрамку дзейнічала самая магутная групоўка войскаў агрэсара - група армій "Цэнтр", якая налічвала ў сваім складзе звыш 50 дывізій. На франтах Вялікай Айчыннай вайны змагаліся звыш 1,3 млн нашых суайчыннікаў. Больш за 400 тыс. партызан і падпольшчыкаў наносілі ўрон ворагу ў глыбокім тыле", - сказаў Аляксандр Вальфовіч.

Дзяржсакратар Савета бяспекі падкрэсліў, што фашысцкай машыне не ўдалося зламаць дух нашых дзядоў і прадзедаў: "Яны ставілі мэту знішчыць кожнага чацвёртага жыхара нашай краіны, стварыўшы сотні лагераў смерці і месцаў масавага знішчэння жыхароў, еўрэйскіх гета. Але дух нашых людзей зламаць было немагчыма. І мы помнім і ганарымся нашай гісторыяй".
Сёння, звярнуў увагу Аляксандр Вальфовіч, некаторыя палітыкі на Захадзе спрабуюць перапісаць гісторыю, сціраюць з зямлі помнікі воінам-вызваліцелям, прыніжаюць уклад Чырвонай Арміі з справу Перамогі, у вызваленне краін Еўропы ад карычневай чумы фашызму, падліваюць масла ў агонь вайны на тэрыторыі Украіны.
"Яны нагнятаюць напружанне на заходніх граніцах (Беларусі. - Заўвага БЕЛТА), разбураюць дзесяцігоддзямі напрацаваныя эканамічныя і гуманітарныя сувязі паміж нашымі народамі, заяўляюць аб прымяненні ядзернай зброі, не разумеючы, да якіх наступстваў гэта можа прывесці. Сваімі дзеяннямі яны падштурхоўваюць развязванне новага разбуральнага канфлікту на тэрыторыі Еўропы", - заявіў Аляксандр Вальфовіч.

Але беларусы помняць сваю гісторыю, адзначыў ён, ганарацца ёй і нікому не дадуць яе знішчыць. "Таму сёння галоўнай задачай кіраўніцтва краіны з'яўляецца забеспячэнне міру і бяспекі нашых грамадзян. А гарантам гэтага выступаюць Узброеныя Сілы, іншыя войскі і воінскія фарміраванні - усе элементы сістэмы забеспячэння нацыянальнай бяспекі. Сёння ваенная арганізацыя дзяржавы можа даць адпор любому агрэсару і нанесці непрымальны ўрон. Мы даражым тым, што заваявана нашымі дзядамі, схіляем галаву перад памяццю аб тым, што зроблена імі. Дзякуючы ім мы жывём пад мірным блакітным небам. Мы гэта будзем помніць заўсёды. Светлая памяць тым, хто загінуў за Айчыну, тым, хто злажыў галовы за свабоду і незалежнасць", - рэзюмаваў Аляксандр Вальфовіч.-0-

Фота Максіма Гучака
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі