Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
23 чэрвеня 2022, 11:54

Вальфовіч: у сучасных умовах неабходна эфектыўна процідзейнічаць любым проціпраўным дзеянням

23 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У сучасных умовах неабходна эфектыўна процідзейнічаць любым проціпраўным дзеянням. Аб гэтым гаварылася ў прывітальным слове дзяржаўнага сакратара Савета бяспекі Аляксандра Вальфовіча ўдзельнікам II Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі "Следчая дзейнасць: навука, адукацыя, практыка" ў Мінску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Трансфармацыя злачынных праяў, перш за ўсё з улікам развіцця інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій, з'яўленне новых відаў і спосабам учынення кіберзлачынстваў, рост крымінальна каральных дзеянняў экстрэмісцкай накіраванасці, у тым ліку кіруемых і фінансуемых з-за мяжы, нарастанне міграцыйнага крызісу абумоўлівае неабходнасць пошуку найбольш аптымальных форм процідзеяння названым і іншым проціпраўным дзеянням", - адзначана ў звароце Аляксандра Вальфовіча.

Ён таксама падкрэсліў, што важнейшы напрамак дзейнасці юрыдычнай супольнасці Беларусі - прывядзенне нацыянальнага заканадаўства ў адпаведнасць з новымі палажэннямі Канстытуцыі, падтрыманымі абсалютнай большасцю насельніцтва на рэспубліканскім рэферэндуме 27 лютага 2022 года.

Аляксандр Вальфовіч выказаў упэўненасць, што прыцягненне вядучых замежных і айчынных вучоных, кіраўнікоў і найбольш вопытных профільных спецыялістаў дасць магчымасць павысіць эфектыўнасць прававога забеспячэння дзейнасці дзяржаўных і грамадскіх інстытутаў, будзе садзейнічаць удасканаленню заканадаўства нашай краіны.

Дзяржсакратар Савета бяспекі пажадаў удзельнікам і гасцям канферэнцыі поспехаў у рабоце, цікавых дыскусій і паспяховага вырашэння пастаўленых задач. Ён таксама запрасіў усіх удзельнікаў наведаць міжнародную выстаўку "Нацыянальная Бяспека. Беларусь-2022", якая ўпершыню праходзіць гэтымі днямі ў Мінску.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі