Сцяг Чацвер, 28 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
22 чэрвеня 2024, 13:06

Вальфовіч: у першыя дні вайны ў баях за Брэсцкую крэпасць ужо закладваўся фундамент Вялікай Перамогі

Аляксандр Вальфовіч
Аляксандр Вальфовіч
22 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Фундамент Вялікай Перамогі ўжо закладваўся ў першыя дні вайны пры абароне Брэсцкай крэпасці, у баях за Гродна, Баранавічы, Барысаў, Мінск і іншыя гарады. Аб гэтым журналістам заявіў дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Аляксандр Вальфовіч, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Як паведамлялася, кіраўніцтва Дзяржаўнага сакратарыята Савета бяспекі і кіраўнікі ведамстваў сілавога блока прынялі ўдзел ва ўрачыстым ускладанні кветак і вянкоў каля манумента Перамогі ў Мінску.

"Сёння ў многіх кутках нашай краіны, не толькі ў Мінску, беларусы схіляюць галовы перад памяццю сваіх продкаў, дзядоў і прадзедаў, якія ў неймаверна цяжкіх умовах зрабілі ўсё магчымае для Перамогі. Для таго, каб сённяшняе пакаленне жыло пад мірным блакітным небам", - сказаў Аляксандр Вальфовіч.
Дзяржсакратар Савета бяспекі адзначыў: многія еўрапейцы не разумеюць, што менавіта на тэрыторыі Савецкага Саюза ўжо тады ў барацьбе з карычневай чумой фашызму кавалася Перамога, вырашалася пытанне аб існаванні будучай Еўропы. "Тады, у першыя дні вайны, закладваўся фундамент Вялікай Перамогі. Пры абароне Брэсцкай крэпасці, у баях за Гродна, Баранавічы, Барысаў, Мінск і іншыя гарады. Менавіта ў гэтых баях цаной вялікай колькасці жыццяў закладваліся цаглінкі ў фундамент Вялікай Перамогі 45-га года", - упэўнены ён.

Аляксандр Вальфовіч падкрэсліў, што гэта гераічныя старонкі нашай гісторыі, забыць якія проста немагчыма: "На гэтым трэба выхоўваць сучаснае пакаленне, каб дзеці і моладзь цанілі гэта блакітнае неба, яркае сонца, гэта мірнае жыццё. Многія да гэтага прывыклі і думаюць, што гэта само сабой зразумела. Але гэта вялікая праца. І дзейнасць нашай дзяржавы - Прэзідэнта, урада, сілавога блока - накіравана перш за ўсё на забеспячэнне бяспекі, нейтралізацыю выклікаў і пагроз, якія могуць прывесці да разбуральнай вайны".
Гарантыяй бяспекі з'яўляюцца нашы Узброеныя Сілы, іншыя войскі і воінскія фарміраванні, якія дэманструюць свае навыкі і майстэрства на занятках па баявой падрыхтоўцы. "Тым самым яны астуджваюць гарачыя галовы на Захадзе, якія спрабуюць справакаваць чарговы канфлікт. Канфлікт, які захлісне ўсю Еўропу", - канстатаваў Аляксандр Вальфовіч.

Разам з тым, дадаў дзяржсакратар Савета бяспекі, беларусы помняць урокі гісторыі, ганарацца дзядамі і прадзедамі, якія аддалі свае жыцці за нашу свабоду. "Продкі многіх беларусаў змагаліся ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Два мае дзяды ваявалі. Адзін, у гонар якога мяне назвалі, Вальфовіч Аляксандр Рыгоравіч, прайшоў усю вайну з 1941 па 1945 год на пасадзе намесніка камандзіра па палітычнай частцы пяхотнай роты. У яго былі тры цяжкія раненні, тры баявыя ордэны і медалі. Другі дзед быў лётчыкам, праслужыў з 43-га па 45-ы год. І яны таксама ўнеслі свой уклад у агульную справу Перамогі", - рэзюмаваў Аляксандр Вальфовіч.-0-

Фота Максіма Гучака
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі