ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Пятніца, 29 верасня 2023
Мінск Малавоблачна +22°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
08 чэрвеня 2023, 13:38

Вальфовіч: у АДКБ удалося выбудаваць адэкватны механізм рэагавання на выклікі і пагрозы

Аляксандр Вальфовіч
Аляксандр Вальфовіч

8 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У АДКБ удалося выбудаваць у цэлым адэкватны механізм рэагавання на выклікі і пагрозы. Аб гэтым заявіў дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Беларусі Аляксандр Вальфовіч на сустрэчы кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі з сакратарамі саветаў бяспекі дзяржаў - членаў АДКБ, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Дзяржсакратар адзначыў, што ўжо больш за 20 гадоў камітэт выпрацоўвае меры і каардынуе работу дзяржаў АДКБ супраць міжнароднага тэрарызму, экстрэмізму, незаконнага абароту наркотыкаў і зброі, транснацыянальнай арганізаванай злачыннасці і нелегальнай міграцыі. "За гэтыя гады нам удалося выбудаваць у цэлым адэкватны механізм рэагавання на абазначаныя выклікі і пагрозы. Прынята нарматыўная база, сфарміраваны дапаможныя органы, рабочыя групы, якія забяспечваюць прыняцце скаардынаваных мер у галіне барацьбы з новымі выклікамі і пагрозамі, а таксама ўзаемадзеянне з праваахоўнымі органамі і спецслужбамі", - сказаў ён.

За апошнія 20 гадоў у выніку сумеснай дзейнасці спецслужбаў АДКБ прадухілена 19 тэрактаў, затрымана больш за 500 асоб, маючых дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці. Калектыўнымі намаганнямі канфіскавана больш за 420 т наркатычных сродкаў, псіхатропных і моцнадзейных рэчываў, нейтралізавана каля 6,5 тыс. злачынных наркагруповак, ліквідавана больш за 250 каналаў нелегальнай міграцыі.

У апошнія гады дзяржавы АДКБ каардынуюць дзеянні ў галіне забеспячэння інфармацыйнай бяспекі. У парадку дня таксама пытанні біялагічнай бяспекі. "Прагназуем, што гэта не апошнія сферы калектыўнай абароны. Сучасныя выклікі і пагрозы імкліва трансфармуюцца, набываюць новыя гібрыдныя формы, што патрабуе адэкватнага і своечасовага рэагавання", - падкрэсліў Аляксандр Вальфовіч.

Паводле яго слоў, у бягучым годзе пройдуць аперацыі "Наёмнік" (па прадухіленні тэрарызму), "Нелегал", а таксама "Проксі", накіраваная на выяўленне злачынстваў у інфармацыйнай сферы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі