Аляксандр Вальфовіч
3 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Стан нацыянальнай бяспекі ацэньваецца станоўча. Аб гэтым заявіў журналістам дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Беларусі Аляксандр Вальфовіч па выніках разгляду Саветам бяспекі даклада аб стане нацбяспекі і мерах па яе ўмацаванні, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"У гэтым годзе мы ўпершыню разгледзелі стан нацыянальнай бяспекі па дзевяці сферах. Дабаўлена новая сфера - біялагічная. Гэта сфера мае стабільныя паказчыкі па ўсіх пяці індыкатарах нацыянальнай бяспекі і не выклікае апасенняў, але тым не менш сёння на пытанні біялагічнай бяспекі не звяртаць увагі нельга, - сказаў Аляксандр Вальфовіч. - У цэлым абстаноўка ацэньваецца станоўча. Вядома ж, ёсць моманты, ёсць некаторыя напрамкі, якія не зусім залежаць ад дзейнасці Прэзідэнта нашай краіны, ад кіраўніцтва і членаў Савета бяспекі. Ёсць фактары, якія стаяць над намі. Перш за ўсё напружвае знешнепалітычная абстаноўка з тэндэнцыямі да абвастрэння".
Дзяржсакратар Савета бяспекі заўважыў, што ўпершыню ў фармаце пасяджэння Савета бяспекі была прадметна абмеркавана абстаноўка ў кожнай з дзевяці сфер нацыянальнай бяспекі. Такім чынам, закладзена новая практыка штогадовага зацвярджэння на такім высокім калегіяльным узроўні вынікаў ацэнкі стану нацыянальнай бяспекі.
Пры гэтым Аляксандр Вальфовіч падкрэсліў, што важна не толькі ведаць, што адбываецца, але і разумець, што трэба рабіць для таго, каб процідзейнічаць рызыкам і выклікам у кожнай сферы. Паводле яго слоў, у аснове перш за ўсё пытанні, звязаныя з сацыяльнымі гарантыямі для грамадзян. У гэтай сферы назіраецца дадатная дынаміка: расце ўзровень заработнай платы, паляпшаюцца ўмовы працы, будуецца жыллё.
"На фінансавыя пытанні, вядома ж, уплыў аказваюць санкцыі, якія накіраваны супраць нашай эканомікі. Але яна ўстойліва развіваецца, ідзе наперад. Забяспечана самае галоўнае - макраэканамічная збалансаванасць. Тэмпы росту эканомікі вышэйшыя за агульнасусветныя. Сітуацыя на валютным і дэпазітным рынку таксама стабільная. У краіне зроблена шмат, але запатрабаванне Прэзідэнта - самазаспакойвацца не трэба. І па кожнай сферы нацыянальнай бяспекі былі дадзены канкрэтныя даручэнні, каб мы нарошчвалі работу і забяспечылі той мір, тую бяспеку, якая сёння ёсць у нашай краіне, - заявіў дзяржсакратар. - Усё павінна быць накіравана на стварэнне яшчэ лепшых умоў для жыцця і працы нашых грамадзян. Але і ад грамадзян таксама павінна быць аддача. Гарантыі дзяржава прадастаўляе, але грамадзяне павінны працаваць і даваць вынік на карысць нашай краіны".
Гаворачы аб канкрэтных напрамках, Аляксандр Вальфовіч адзначыў, што, нягледзячы на ўстойлівае развіццё навукова-тэхналагічнай сферы, варта ўзмацніць работу ў гэтай галіне. "Без навукі развіццё немагчыма", - сказаў ён.
Дзяржсакратар нагадаў пра нядаўні ўказ Прэзідэнта аб прыярытэтных напрамках навуковай, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасці на 2026-2030 гады. Паводле яго слоў, выхад такога дакумента сведчыць аб тым, што ўрад бачыць існуючыя праблемы і прымае меры для развіцця тэхналогій.
Асобна стаяць пытанні дэмаграфіі. "Сёння дэмаграфія - гэта бяда не толькі нашай краіны. Нараджальнасць практычна ва ўсіх еўрапейскіх дзяржавах ніжэйшая за парогавае значэнне, а смяротнасць часткова перавышае нараджальнасць. Аб гэтым сведчаць і тыя дэмаграфічныя ямы 1990-х - пачатку 2000-х гадоў, што звязана перш за ўсё з развалам Савецкага Саюза, калі людзі жылі па-за ўпэўненасцю. Але з улікам таго, што робіцца ў нашай краіне, нават у параўнанні з Еўропай, тых выпрацаваных праграм, мы далёка наперадзе еўрапейскіх дзяржаў. Беларусь ведае гэту праблему, думае аб гэтай праблеме. Гэта праблема хвалюе і Прэзідэнта, і ўрад. У гэтым напрамку работа вядзецца", - заявіў Аляксандр Вальфовіч.
Дзяржсакратар дадаў, што праблемы дэмаграфіі проста так не вырашыць. Разам з тым ён лічыць, што ў бліжэйшыя гады стан спраў у гэтай сферы выправіцца і пачне набываць дадатную дынаміку.
Ацэнкі ва ўсіх дзевяці сферах нацыянальнай бяспекі грунтуюцца на зацверджанай сістэме індыкатараў (паказчыкаў), аналізе бягучай сітуацыі, дынаміцы яе развіцця і заключэннях адказных дзяржаўных органаў у адпаведных сферах.
Асноўнымі індыкатарамі стану нацыянальнай бяспекі выступаюць:
- доля валавога накаплення асноўнага капіталу;
- ступень уліку норм міжнароднага права і прадугледжаных у ім палітыка-прававых механізмаў у вырашэнні пытанняў, якія закранаюць інтарэсы суб'ектаў міжнародных адносін;
- наяўнасць і эфектыўнасць міжнародных прававых і палітыка-прававых гарантый бяспекі і суверэнітэту Беларусі;
- узровень даверу інстытутам дзяржаўнай улады;
- унутраныя затраты на навуковыя даследаванні і распрацоўкі;
- узровень развіцця інфармацыйных тэхналогій і тэлекамунікацый;
- стан ваенна-палітычнай абстаноўкі;
- гатоўнасць ваеннай арганізацыі дзяржавы да выканання задач па забеспячэнні ваеннай бяспекі;
- узровень ваеннай моцы дзяржавы і інш.

"Усе індыкатары маюць агульнасусветны характар, і мы не робім нейкіх паслабленняў для нашай краіны. Вядома, вельмі складана сёння трымаць удар, трымаць у цэлым стан нацыянальнай бяспекі на цяперашнім узроўні. Палітычны націск, які аказваецца на нашу краіну, эканамічныя санкцыі і агрэсіўная, мілітарыстычная накіраванасць нашых суседзяў, ды і Еўропы, уплываюць на стан нацыянальнай бяспекі. Зразумела, мы прадугледжваем контрмеры, і яны закладзены ў пастанаўленні Савета бяспекі. Самае галоўнае - усё, што сёння робіцца ў краіне, накіравана на паляпшэнне якасці жыцця нашага народа, забеспячэнне міру і бяспекі нашай краіны", - рэзюмаваў Аляксандр Вальфовіч.-0-