ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Пятніца, 29 верасня 2023
Мінск Малавоблачна +22°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
07 чэрвеня 2023, 16:17

Вальфовіч: развязаная супраць Саюзнай дзяржавы гібрыдная вайна набірае абароты

Аляксандр Вальфовіч
Аляксандр Вальфовіч

7 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Развязаная супраць Саюзнай дзяржавы гібрыдная вайна набірае абароты. Аб гэтым заявіў дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Беларусі Аляксандр Вальфовіч, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У Мінску ў рамках правядзення штогадовых кансультацый апаратаў саветаў бяспекі Беларусі і Расіі 7 чэрвеня праходзіць сустрэча Аляксандра Вальфовіча з сакратаром Савета бяспекі Расіі Мікалаем Патрушавым.

"Мы з вамі літаральна нядаўна сустракаліся ў Маскве, але абстаноўка сёння дынамічна развіваецца. Гібрыдная вайна, развязаная супраць Саюзнай дзяржавы, імкліва набірае абароты. Выклікі і пагрозы ў адносінах да інтарэсаў і бяспекі нашых краін патрабуюць неадкладных крокаў і хуткага прыняцця рашэнняў", - звярнуўся да расійскага калегі Аляксандр Вальфовіч.

Дзяржсакратар Савета бяспекі Беларусі адзначыў, што Беларусь і Расія рэагуюць на гэтыя выклікі, а таксама дасягаюць кансэнсусу ў сферы забеспячэння бяспекі. "Упэўнены, што сённяшняя кансультацыя, тыя пытанні, якія мы з вамі абмяркуем, будуць садзейнічаць далейшаму ўмацаванню бяспекі Беларусі, Расіі і ў цэлым Саюзнай дзяржавы", - рэзюмаваў Аляксандр Вальфовіч.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі