Сцяг Аўторак, 9 снежня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
09 снежня 2025, 17:48

Вальфовіч расказаў, што адбываецца з літоўскімі фурамі на беларускай граніцы

Фота з архіва
Фота з архіва
9 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Вадзіцелі фур, якія знаходзяцца на беларуска-літоўскай граніцы, з разумеем ставяцца да існуючай сітуацыі. Аб гэтым у інтэрв'ю тэлеканалу "Першы інфармацыйны" заявіў дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Аляксандр Вальфовіч, паведамляе БЕЛТА.

"Сёння абсалютна спакойная абстаноўка па гэтым пытанні, абсалютна кантралюемая. Вадзіцелі з разуменнем паставіліся да той сітуацыі, якая склалася. Вядома, радасці і аптымізму ў іх гэта не выклікае. Людзі пакутуюць, людзі знаходзяцца не ў сваіх дамах. Хоць і ў Беларусі ім прадастаўлены практычна ўсе неабходныя ўмовы. І нават кіраўніцтву літоўскіх кампаній мы дазволілі прыехаць, сустрэцца з вадзіцелямі, паглядзець, у якіх умовах знаходзяцца на тэрыторыі Беларусі іх машыны, вадзіцелі. Яны са здзіўленнем сказалі: "Так, нам да вас далёка, таму што такіх умоў на тэрыторыі Літвы, на жаль, не створана для вадзіцеляў, для перавозчыкаў", - адзначыў Аляксандр Вальфовіч.

Паводле яго слоў, усе фуры знаходзяцца пад надзейнай аховай, многія вадзіцелі паехалі дадому да сваіх сем'яў.

"Нічога не пагражае ні машынам, ні грузам, ні вадзіцелям. Будзем спадзявацца, што ўсё ж такі сітуацыя вырашыцца ў бліжэйшы час", - падкрэсліў дзяржсакратар.

Як паведамлялася, Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 9 снежня сабраў пасяджэнне Савета бяспекі. Кіраўнік дзяржавы зноў прапанаваў Літве пачаць перагаворы і назваў пункты, якія цікавяць Беларусь.

Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу, што ў Літве цяпер "пачынаюць гвалтам крычаць" наконт аўтамабіляў, якія засталіся ў Беларусі пасля закрыцця граніцы Вільнюсам. "Калі яны (аўтамабілі. - Заўвага БЕЛТА) валяюцца на абочыне дарогі, можа, у Літве гэта нармальна. У нас гэта непрымальна. Мы іх размясцілі на стаянках, ахоўваем, каб ніхто не ўлез у гэтыя аўтамабілі, каб груз захаваўся, - падкрэсліў Прэзідэнт. - Не трэба на дурніцу крычаць гвалтам і шумець. Не трэба прыцягваць амерыканцаў, расіян або ўкраінцаў. Гэты нумар не пройдзе. Гэта тэма знаходзіцца ў плоскасці нашых перагавораў і нашых адносін".

Пры гэтым, дадаў кіраўнік дзяржавы, Беларусь гатова нават выкупіць скорапсавальныя грузы. Што датычыцца вадзіцеляў грузавікоў, то для іх на тэрыторыі Беларусі створаны неабходныя ўмовы знаходжання. "Усё робім для таго, каб было нармальна. І пачынаюць (літоўскі бок. - Заўвага БЕЛТА) там мышкавацца, з-пад дывана або плінтуса высоўваюць галаву: "Аддайце нам гэтыя аўтамабілі!" - заявіў ён.

Разам з тым, звярнуў увагу Аляксандр Лукашэнка, ёсць і такія пункты, якія цікавяць беларускі бок. "Вярніце нам 17 або 20 аўтамабіляў, якія вы ўкралі. Пажарныя аўтамабілі, якія пастаўлялі ў Зімбабвэ. Нармалізуйце работу нашага санаторыя, дзе мы лячылі чарнобыльскіх дзяцей. Яны ў дзяцей адабралі фактычна санаторый, - падкрэсліў Прэзідэнт. - І вярніце нам грошы за тое, што мы там будавалі порт".-0-

Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі