ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Пятніца, 29 верасня 2023
Мінск Малавоблачна +22°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
08 чэрвеня 2023, 16:18

Вальфовіч расказаў аб мерах па забеспячэнні бяспекі на тэрыторыі краін АДКБ

8 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Аляксандр Вальфовіч пасля пасяджэння Камітэта сакратароў саветаў бяспекі АДКБ, які прайшоў у Мінску, расказаў журналістам аб мерах па забеспячэнні бяспекі на тэрыторыі краін АДКБ.

"На пасяджэнні разгледжаны шэраг важных напрамкаў па ўдасканаленні дзейнасці АДКБ. Перш за ўсё размова ідзе аб выпрацоўцы мер па забеспячэнні бяспекі на тэрыторыі арганізацыі. Разгледжана каля дзевяці дакументаў. У прыватнасці, палажэнне аб рэгіянальнай антытэрарыстычнай аперацыі "Наёмнік", а таксама зацвярджэнне палажэння аб запасах матэрыяльных сродкаў. На мерапрыемстве, якое прайшло ў вузкім складзе з удзелам кіраўнікоў дэлегацый, быў дадзены дакладны і кароткі аналіз ваенна-палітычнай абстаноўкі ў рэгіёнах калектыўнай бяспекі. Кіраўнікі дэлегацый адзначылі выклікі і пагрозы, што існуюць у тым ці іншым рэгіёне. Для іх нейтралізацыі і забеспячэння бяспекі быў прапанаваны комплекс адпаведных мер", - расказаў Аляксандр Вальфовіч.

Дзяржсакратар Савета бяспекі адзначыў, што перад пачаткам пасяджэння кіраўнікі саветаў бяспекі АДКБ сустрэліся з Прэзідэнтам Беларусі. "Аляксандр Лукашэнка даў кароткі і ёмісты аналіз бачання сітуацыі перш за ўсё ва ўсходнееўрапейскім рэгіёне калектыўнай бяспекі, дзе знаходзіцца Беларусь. Таксама былі адзначаны выклікі, якія пагражаюць бяспецы на еўразійскім кантыненце. Былі выказаны некаторыя пажаданні і пастаўлены новыя задачы. У прыватнасці, адзначана, што патэнцыял Камітэта сакратароў саветаў бяспекі да канца не вычарпаны. Мы былі накіраваны на больш дынамічную, зладжаную і скаардынаваную работу", - дадаў ён.

"Прэзідэнтам было адзначана, што аднабаковыя санкцыі, якія ўводзяцца ў адносінах да асобна ўзятых дзяржаў, пагражаюць усёй калектыўнай бяспецы, - звярнуў увагу Аляксандр Вальфовіч. - Супраць гэтых санкцый трэба выпрацоўваць сумесныя меры, якія дазволяць забяспечыць бяспеку на тэрыторыі нашых краін. Была таксама пастаўлена задача пачаць распрацоўку новай канцэпцыі калектыўнай бяспекі, разлічанай на перыяд да 2035 года. Гэта пасадзейнічае ўмацаванню міру і бяспекі на тэрыторыі нашых краін".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі