16 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Ад ратнай працы Ваенна-паветраных сіл Беларусі непасрэдна залежыць ваенная бяспека краіны. Аб гэтым заявіў дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Аляксандр Вальфовіч на ўрачыстым мерапрыемстве, прысвечаным Дню ваенна-паветраных сіл, у Мачулішчах - адным з найстарэйшых авіяцыйных гарадкоў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Аляксандр Вальфовіч адзначыў, што Дзень ваенна-паветраных сіл - свята людзей, чыя асаблівая ратная праца ўвасабляе сабой мужнасць, бясстрашнасць, гатоўнасць у любое імгненне здзейсніць подзвіг. "Авіяцыя, а перш за ўсё баявыя лётчыкі, заўсёды адыгрывалі вырашальную ролю на палях бітваў, выконваючы шырокі спектр задач. Мужнасць, нязломная стойкасць, адвага ваенных авіятараў у гады Вялікай Айчыннай вайны назаўсёды застануцца ў нашай памяці", - сказаў ён.

Свята асабліва важнае, таму што праходзіць у год 80-годдзя Вялікай Перамогі, лічыць дзяржсакратар. "Менавіта лётчыкі ў гады вайны наблізілі дні Вялікай Перамогі і ўнеслі вырашальны ўклад у разгром нямецка-фашысцкіх захопнікаў. І сёння пытанні гістарычнай памяці, памяці пра нашых папярэднікаў, у тым ліку баявых лётчыў, якія знішчалі нямецкіх асаў, якія накіроўвалі некіруемы самалёт на эшалоны ворага, набліжаючы доўгачаканую перамогу, з'яўляюцца важнейшым інструментам у барацьбе з інфармацыйнай вайной, развязанай супраць нашай дзяржавы. Мы па праву ганарымся подзвігамі лётчыкаў, штурманаў, усіх спецыялістаў авіяцыі, якія праявілі ў баях за свабоду і незалежнасць Радзімы нязломную волю і бясстрашнасць. Мы ўспамінаем сёння лётчыў, якія цаной свайго жыцця ратавалі людзей пры ліквідацыі аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Менавіта яны ліквідоўвалі і дапамагалі ім", - дадаў Аляксандр Вальфовіч.
Галоўныя традыцыі ВПС старэйшых пакаленняў сёння беражліва захоўваюцца і прымнажаюцца ў Рэспубліцы Беларусь. Яны - моцны і надзейны фундамент для выхавання новага пакалення авіятараў, звярнуў увагу дзяржсакратар Савета бяспекі.


Аляксандр Вальфовіч адзначыў, што Дзень ваенна-паветраных сіл - свята людзей, чыя асаблівая ратная праца ўвасабляе сабой мужнасць, бясстрашнасць, гатоўнасць у любое імгненне здзейсніць подзвіг. "Авіяцыя, а перш за ўсё баявыя лётчыкі, заўсёды адыгрывалі вырашальную ролю на палях бітваў, выконваючы шырокі спектр задач. Мужнасць, нязломная стойкасць, адвага ваенных авіятараў у гады Вялікай Айчыннай вайны назаўсёды застануцца ў нашай памяці", - сказаў ён.

Галоўныя традыцыі ВПС старэйшых пакаленняў сёння беражліва захоўваюцца і прымнажаюцца ў Рэспубліцы Беларусь. Яны - моцны і надзейны фундамент для выхавання новага пакалення авіятараў, звярнуў увагу дзяржсакратар Савета бяспекі.

"Сёння ў беларускіх Ваенна-паветраных сілах ідзе штодзённая напружаная і карпатлівая работа па асваенні сучаснай тэхнікі, павышэнні ўзроўню прафесіяналізму. З году ў год ваенныя авіятары пацвярджаюць сваё майстэрства ў паветры і на зямлі, - падкрэсліў Аляксандр Вальфовіч. - Упэўнены, што асабовы склад Ваенна-паветраных сіл добра разумее, што ад ратнай працы кожнага залежыць надзейнасць абароны паветраных рубяжоў і ваенная бяспека нашай дзяржавы".-0-
Фота Сяргея Шэлега
