Аляксандр Вальфовіч
12 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Ваенна-палітычная абстаноўка на знешнім контуры Беларусі застаецца неспакойнай і тэндэнцыі несуцяшальныя. Аб гэтым заявіў, адказваючы на пытанні журналістаў, дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Аляксандр Вальфовіч па выніках пасяджэння Савета бяспекі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Нягледзячы на тое, што ўнутры Беларусі сітуацыя спакойная і кантралюемая, вядома, не застаецца без увагі сітуацыя на знешнім перыметры, вакол Беларусі, - звярнуў увагу ён. - Ваенна-палітычная абстаноўка, якая складваецца вакол Беларусі, на жаль, прадаўжае нагнятацца. Тыя дзеянні, якія ажыццяўляюцца, перш за ўсё, Злучанымі Штатамі Амерыкі і кіраўніцтвам блока НАТА вакол нашай краіны, не могуць выклікаць спакою".
Паводле слоў дзяржсакратара, у Беларусі фіксуюць агрэсіўныя дзеянні з іх боку, якія накіраваны якраз на дэстабілізацыю абстаноўкі ўнутры нашай краіны. Аднак ініцыяваныя імі палітычныя і эканамічныя меры не далі таго выніку, на які яны разлічвалі, і цяпер стаўка робіцца ў большай ступені на ваенную актыўнасць, ваенны складнік.
"Тыя дзенні, што ажыццяўляюць суседзі на чале з ЗША (інакш кажучы, пад іх кіраўніцтвам. - Заўвага БЕЛТА) на заходніх граніцах, не могуць выклікаць спакою. І тэндэнцыі, на жаль, несуцяшальныя", - канстатаваў Аляксандр Вальфовіч. У якасці доказу таго ён прывёў шэраг пераканаўчых даных: на тэрыторыі ўсходне-еўрапейскага рэгіёна на пастаяннай аснове знаходзяцца групоўкі колькасцю звыш 32 тыс. чалавек, там размешчаны 17 батальённа-тактычных груп, прычым 11 - непасрэдна каля граніц Польшчы і краін Балтыі з Беларуссю. Колькасць авіяцыйнай групоўкі вагаецца ў межах 2200-2230 баявых самалётаў. З іх каля 120-130 самалётаў на пастаяннай аснове знаходзяцца на аэрадромах Польшчы і краін Балтыі. Цяпер на тэрыторыі Еўропы праходзяць 3 значныя вучэнні, адно з якіх у Літве, інакш кажучы, у непасрэднай блізкасці ад беларускай граніцы. Акрамя таго, пастаянна фіксуюцца пралёты разведвальнай авіяцыі.
Акрамя таго, вельмі напружанай, на жаль, застаецца абстаноўка і на паўднёвых граніцах Беларусі. "Дзеянні, якія ажыццяўляюцца кіраўніцтвам Украіны ў адносінах да нашай краіны, таксама не маюць міралюбнага характару, - падкрэсліў дзяржсакратар. - Нас абвінавачваюць у тым, што мы стварылі нейкія групоўкі (прыкрыцця, узмацнення) на паўднёвых граніцах. Ды мы яшчэ 5 гадоў таму наогул не ахоўвалі паўднёвыя граніцы (размова аб задзейнічанні воінскіх кантынгентаў у дадатак да пагранічнікаў. - Заўвага БЕЛТА), таму што Украіну разглядалі як нашага суседа, краіну, якая не ўяўляе сабой пагрозы для нашай рэспублікі. А нас абвінавачваюць у тым, што мы на паўднёвых граніцах стварылі нейкія групоўкі, якія пагражаюць бяспецы Украіны".
Колькасць беларускіх груповак на паўднёвым напрамку, паводле яго слоў, у разы меншая, чым з украінскага боку. Толькі паблізу дзяржаўнай граніцы з Беларуссю знаходзіцца групоўка амаль 15 тыс. чалавек, уключаючы ваеннаслужачых УС Украіны, паліцыю, унутраныя войскі і Нацыянальную гвардыю. "А калі паглядзець у аператыўную глыбіню, то каля 100 тыс. - 110 тыс. ваеннаслужачых знаходзіцца побач з нашай паўднёвай граніцай. Таму ўсе гэтыя пагрозы, вядома, неабходна разглядаць і своечасова рэагаваць", - падкрэсліў Аляксандр Вальфовіч.
З улікам зменлівай абстаноўкі на пасяджэнні Савета бяспекі абмяркоўваліся дакументы сярэднетэрміновага планавання.
"У наступным годзе завяршае дзеянне План абароны дзяржавы. Зразумела, трэба ўлічваць рэаліі, негатыўныя тэндэнцыі і закладваць іх у новы дакумент. Тым больш што мы бачым, што адбываецца сёння ў свеце: у Сірыі, Грузіі, Малдове і іншых дзяржавах, - заўважыў дзяржсакратар. - На працягу года дзяржаўныя органы пад кіраўніцтвам Генеральнага штаба будуць дэталёва распрацоўваць дакументы Плана абароны дзяржавы. Структура Плана абароны сёння таксама зацверджана Прэзідэнтам. На працягу года будуць праведзены дэталёвыя разлікі, разгледжаны дакументы, і на аснове гэтага ў кастрычніку-лістападзе наступнага года будзе складзены і вынесены на зацвярджэнне Савета бяспекі камплект дакументаў Плана абароны дзяржавы".-0-