21 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь дэманструе навінкі абароннай галіны нашай краіны на выставачных пляцоўках, а не на полі бою. Аб гэтым на адкрыцці XII Міжнароднай выстаўкі ўзбраення і ваеннай тэхнікі MILEX-2025 у Мінску заявіў дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Аляксандр Вальфовіч, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Дазвольце ад калектыву Дзяржаўнага сакратарыята Савета бяспекі і ад сябе асабіста цёпла павітаць усіх прысутных на афіцыйнай цырымоніі адкрыцця форуму MILEX-2025", - звярнуўся да гасцей і ўдзельнікаў выстаўкі Аляксандр Вальфовіч.
На думку дзяржаўнага сакратара Савета бяспекі, сімвалічна, што ў дату 80-годдзя Вялікай Перамогі наша краіна сустракае гасцей, і перш за ўсё сяброў, у новым выставачным комплексе - Мінскім міжнародным выставачным цэнтры.

"Гэта мерапрыемства яшчэ раз пацвярджае прыхільнасць нашай краіны да свайго міралюбнага прынцыпу: дэманстраваць навінкі эканомікі, і перш за ўсё абароннай галіны нашай краіны, на выставачных пляцоўках, а не на полі бою, - падкрэсліў Аляксандр Вальфовіч. - Гэта мерапрыемства - не проста агляд навінак абаронных прадпрыемстваў нашых краін. Гэта чарговы крок ва ўмацаванні ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва, наладжванні канструктыўнага дыялогу з нашымі партнёрамі".
Дзяржсакратар Савета бяспекі звярнуў увагу, што курс Беларусі на ўзаемавыгаднае супрацоўніцтва сёння запатрабаваны і выклікае асаблівую цікавасць у нашых замежных партнёраў. Гэты прадстаўнічы міжнародны форум дае ўнікальную магчымасць шырокаму колу спецыялістаў і экспертаў ацаніць навінкі ваенна-прамысловага комплексу нашай краіны, замежных прадпрыемстваў, абмяняцца прафесійнымі думкамі, а таксама ўсім разам выпрацаваць і вызначыць далейшы напрамак развіцця сусветнай абароннай галіны.

"Гэты міжнародны форум паказвае і пацвярджае статус абароннага сектара эканомікі нашай краіны як найбольш прыярытэтнага і высокатэхналагічнага сектара нацыянальнай эканомікі", - падкрэсліў Аляксандр Вальфовіч.

Ён пажадаў усім удзельнікам выстаўкі плённай працы, узаемавыгадных кантрактаў і добрага настрою, а наведвальнікам выстаўкі - яркіх уражанняў, а таксама жадання прыйсці ў выставачныя павільёны яшчэ раз. У канцы Аляксандр Вальфовіч зачытаў прывітанне Прэзідэнта Беларусі ўдзельнікам і гасцям выстаўкі MILEX-2025.-0-