Сцяг Субота, 27 ліпеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
20 лютага 2024, 14:01

Вальфовіч: нягледзячы на нагнятанне істэрыі вакол Беларусі, у краіне ўдалося захаваць мір і стабільнасць

20 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Нягледзячы на нагнятанне істэрыі вакол Беларусі, у краіне ўдалося захаваць мір і сацыяльна-палітычную стабільнасць. Гэта адзначыў дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Рэспублікі Беларусь Аляксандр Вальфовіч, выступаючы на пашыранай нарадзе Прэзідэнта Беларусі з кіруючым складам дзяржаўных органаў сістэмы забеспячэння нацыянальнай бяспекі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"За мінулыя тры гады ў дзейнасці суб'ектаў сістэмы забеспячэння нацыянальнай бяспекі адбыліся сур'ёзныя змяненні, - падкрэсліў Аляксандр Вальфовіч. - Кіраўніцтва і асабовы склад усіх без выключэння ведамстваў сілавога блока зрабілі работу над памылкамі. Па-новаму паглядзелі на свае задачы і магчымасці, ацанілі існуючыя сілы і сродкі. А галоўнае - вызначылі, на што звярнуць першачарговую ўвагу".

Паводле слоў дзяржсакратара, у плане развіцця сістэмы забеспячэння нацыянальнай бяспекі 2023 год стаў пікавым.
 
"Мы падышлі да пэўнага рубяжа, калі назапашаныя веды, вопыт і навыкі неабходна прымяніць на практыцы. І зрабіць гэта трэба максімальна эфектыўна", - заявіў Аляксандр Вальфовіч.

"На аснове комплекснага аналізу інфармацыі, усебаковай ацэнкі вынікаў, праведзеных па рашэнні Прэзідэнта нашай краіны праверак, можна зрабіць асноўныя вывады, - адзначыў дзяржаўны сакратар Савета бяспекі. - Усе сілавыя органы здольны і гатовы ў сучасных умовах забяспечыць выкананне задач".
 
Ён таксама заявіў: "Высокі маральны дух асабовага складу - гэта найважнейшы індыкатар".

"Галоўнае: нягледзячы на нагнятанне істэрыі вакол Беларусі, у краіне ўдалося захаваць мір і сацыяльна-палітычную стабільнасць", - лічыць Аляксандр Вальфовіч.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі