ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Серада, 27 верасня 2023
Мінск Ясна +15°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
29 мая 2023, 09:03

Вальфовіч назваў размяшчэнне ТЯЗ у Беларусі адным з крокаў стратэгічнага стрымлівання Захаду

Фота з архіва
Фота з архіва

29 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Размяшчэнне расійскай тактычнай ядзернай зброі на тэрыторыі Беларусі - адзін з крокаў стратэгічнага стрымлівання. Аб гэтым заявіў у эфіры тэлеканала АНТ дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Беларусі Аляксандр Вальфовіч, паведамляе БЕЛТА.

"Тое, што адбываецца сёння на тэрыторыі сумежных краін, на тэрыторыі перш за ўсё Польшчы, - да 4 працэнтаў ВУП адводзіцца на патрэбы абароны ва ўрон эканоміцы, ва ўрон інтарэсам простых грамадзян. Ствараецца, па вялікім рахунку, наступальная групоўка, гэта відаць простым вокам. Каб астудзіць гэтыя галовы, Беларусь, вядома, можа пайсці такім жа шляхам і эканоміку перанацэліць на ваенныя патрэбы, пачаць павялічваць і разгортваць узброеныя сілы да колькасці ваеннага часу, але гэта ляжа вялікім цяжарам на эканоміку, на дабрабыт грамадзян, насельніцтва Беларусі. Навошта гэта рабіць? Людзі прывыклі жыць у камфорце, цывілізавана, прыгожа. Дык вось адным з элементаў, скажам так, стратэгічнага стрымлівання ў ваенным плане, вядома, з'яўляецца тактычная ядзерная зброя", - сказаў Аляксандр Вальфовіч.

Паводле яго слоў, Захад проста не пакінуў Беларусі іншага выйсця. "Хоць, выводзячы ў 1990-я гады ядзерную зброю з Беларусі, Захад, перш за ўсё Злучаныя Штаты Амерыкі, гарантаваў забеспячэнне бяспекі, адсутнасць якіх-небудзь санкцый у адносінах да Беларусі, - нагадаў дзяржсакратар Савета бяспекі. - Сёння ўсё парушана. Усе абяцанні сёння адышлі, як кажуць, у нябыт. Таму размяшчэнне тактычнай ядзернай зброі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь з'яўляецца адным з крокаў стратэгічнага стрымлівання".

"Калі нейкі розум у галовах палітыкаў на Захадзе застаўся яшчэ, вядома ж, яны гэту чырвоную рысу не перасягнуць, - дадаў Аляксандр Вальфовіч. - Таму што прымяненне нават тактычнай ядзернай зброі прывядзе да неабарачальных наступстваў. Гэта будзе, вядома, крайні крок. Але крок, апраўданы для таго, каб абараніць нашу краіну. Нам чужога не трэба, але сваё мы ніколі не аддадзім".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі