Сцяг Пятніца, 16 мая 2025
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
12 красавіка 2025, 13:38

Вальфовіч: мы павінны выхоўваць маладое пакаленне на добрых працоўных традыцыях на карысць краіны 

12 красавіка, Стаўбцоўскі раён /Кар. БЕЛТА/. Мы выхоўваем маладое пакаленне ў добрых працоўных традыцыях, моладзь павінна разумець, што проста так нічога не бывае, любая праца - на карысць дзяржавы, на карысць сваёй краіны. Аб гэтым заявіў дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Аляксандр Вальфовіч у час рэспубліканскага суботніка ў Парку Перамогі ў пасёлку Наваколасава Стаўбцоўскага раёна, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У нашай краіне ўжо на сістэмнай аснове праходзяць такія мерапрыемствы, як рэспубліканскі суботнік. У 1919 годзе, па ініцыятыве маскоўскага дэпо "Масква сартавальная", быў праведзены першы суботнік, тады людзі пасля рабочай змены па ўласным жаданні засталіся для таго, каб аднавіць шэраг паяздоў. Аб гэтай ініцыятыве было даложана кіраўніцтву, дайшла гэта інфармацыя да Уладзіміра Леніна, яму ідэя вельмі спадабалася. З таго часу ў савецкай дзяржаве на традыцыйнай аснове пачалі праводзіцца суботнікі. Але афіцыйна першы суботнік прайшоў 1 мая 1920 года. Беларусь як наследніца добрых савецкіх традыцый атрымала ў спадчыну і гэту. Я лічу, што гэта вельмі важнае і патрэбнае мерапрыемства, якое дае магчымасць адарвацца аб кабінетнай руціны, падыхаць свежым паветрам, умацаваць здароўе, паразмаўляць у нефармальнай абстаноўцы і самае галоўнае - прынесці карысць сваёй дзяржаве, зрабіць нешта карыснае, акуратнае, чыстае для таго, каб наша краіна была яшчэ лепшай і прыгажэйшай. Таксама гэта выхаванне падрастаючага пакалення. На добрых працоўных традыцыях мы выхоўваем моладзь, якая павінна разумець, што проста так нічога не бывае, любая праца - на карысць дзяржавы, на карысць сваёй краіны. Супала, што сёння адзначаецца яшчэ адно знакавае свята - Дзень касманаўтыкі, і наша краіна мае да яго самае прамое дачыненне", - сказаў Аляксандр Вальфовіч.

Ён адзначыў, што ў гэтым годзе суботнік праходзіць у знакавы год 80-годдзя Вялікай Перамогі. "Супрацоўнікі Дзяржаўнага сакратарыята ў дзень правядзення суботніка выбіраюць абеліскі, памятныя мясціны, мемарыялы, якія знаходзяцца далей ад вялікіх абласных гарадоў. Сёння мы працуем у пасёлку Наваколасава на мемарыяле загінулым воінам Чырвонай Арміі ў Парку Перамогі. Тут 28 чэрвеня 1941 года гераічна змагаліся байцы 16-га пагранічнага атрада і 26-га мотастралковага палка Заходняй ваеннай акругі, якія стрымлівалі націск перавышаючых сіл праціўніка.Тут пахаваны 21 чалавек. Маю ўвагу прыцягнула тое, што прозвішчы на абеліску розных нацыянальнасцей, тут ёсць і рускія, і ўкраінцы, і беларусы, і казахі, і ўзбекі. Гэта сведчыць аб тым, што 80 гадоў таму вялікі шматнацыянальны Савецкі Саюз плячо ў плячо сустрэў бяду - уварванне нямецка-фашысцкіх войскаў. Усе нацыянальнасці сталі на абарону сваёй дзяржавы. Напэўна, тыя, хто змагаліся і загінулі тут, і падумаць не маглі, што праз 80 гадоў  некаторыя з нашчадкаў павярнулі галовы зусім у іншы бок, здрадзілі памяці пра іх - пра вялікіх пераможцаў, і сёння зноў стаяць тварам да фашызму. І тое, што сёння адбываецца ў свеце, сведчыць аб тым, што пытанні гістарычнай памяці знаходзяцца ў аснове", - падкрэсліў дзяржсакратар.
Акрамя супрацоўнікаў на мемарыяле працавалі выпускнікі Мінскага сувораўскага вучылішча. "Юнакі з радасцю адгукнуліся на наша запрашэнне. Мы разам усклалі кветкі да брацкай магілы ў памяць аб загінулых продках. Маладое пакаленне мы павінны выхоўваць так, як нас выхоўвалі дзяды і прадзеды. Нам расказвалі ўдзельнікі Вялікай Айчыннай вайны, як яны змагаліся за свабоду і незалежнасць сваёй радзімы, як яны ратавалі свой народ. І мы павінны, прыводзіць да такіх помнікаў, выхоўваць нашу моладзь для таго, каб наша будучыня была спакойнай. Менш за месяц засталося да Парада Перамогі, які пройдзе традыцыйна ў Маскве. Беларусь заўсёды помніць і цэніць такія падзеі, таму ў нас таксама 9 Мая пройдзе парад у гонар Вялікай Перамогі. Карыстаючыся выпадкам, хачу павіншаваць перш за ўсё ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны з надыходзячым святам - Днём Перамогі, пажадаць усяму народу Беларусі міру, светлага неба і той атмасферы, якая сёння ў нас ёсць, - гэта мір, незалежнасць, бяспека і суверэнітэт. Мы гэта цэнім, гэтым ганарымся і будзем рабіць усё магчымае, каб такая абстаноўка ў нашай краіне заставалася і ў будучым", - канстатаваў Аляксандр Вальфовіч.

Яшчэ адна група супрацоўнікаў Дзяржсакратарыята ў рамках акцыі "Дай лесу новае жыццё!" працавала на дзялянцы, высаджваючы маладыя сосны і бярозы. "Лес - гэта гордасць Беларусі, гэта наш нацыянальны здабытак, і яго трэба даглядаць. Нядаўна прайшлі ўраганы, бураломы, неабходна аднаўляць пашкоджаныя плошчы. Нельга забываць, якую ролю адыграў лес у гады Вялікай Айчыннай вайны, колькі партызанскіх атрадаў ён выратаваў, прытуліў і даў ім магчымасць працаваць у гэтай зоне.Не дарэмна нашу краіну называюць краінай-партызанкай, дзе партызанскі рух быў самым моцным у гады Вялікай Айчыннай вайны. Гэта наша гісторыя, мы гэта помнім, гэтым ганарымся і цэнім", - адзначыў дзяржаўны сакратар Савета бяспекі.-0-

Фота Сяргея Шэлега
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі