Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
31 студзеня 2023, 18:40

Вальфовіч: лётна-тактычнае вучэнне мае выключна абарончы характар

31 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дзяржаўны сакратар Савета Бяспекі Рэспублікі Беларусь Аляксандр Вальфовіч прыняў удзел у беларуска-расійскім лётна-тактычным вучэнні, актыўная фаза якога прайшла 31 студзеня на палігоне "Ружаны", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У час адпрацоўкі практычных дзеянняў авіяцыі высокую зладжанасць прадэманстравалі органы кіравання авіяцыйных часцей, а таксама беларускія і расійскія лётчыкі, якія плячо ў плячо паспяхова выканалі ўсе пастаўленыя задачы", - адзначыў дзяржаўны сакратар Савета Бяспекі.

Аляксандр Вальфовіч таксама падкрэсліў, што лётна-тактычнае вучэнне мае выключна абарончы характар і не накіравана супраць каго б там ні было. Разам з тым яно пацвярджае курс Беларусі на ўмацаванне міжнароднай бяспекі і дэманструе рашучасць рэгіянальнай групоўкі войскаў (сіл) па абароне рубяжоў Саюзнай дзяржавы.

"Вы самі бачыце, якая няпростая ваенна-палітычная абстаноўка складваецца сёння каля нашых граніц, - заявіў Аляксандр Вальфовіч. - Групоўка НАТА ва Усходняй Еўропе налічвае каля 34 тыс. ваеннаслужачых. Авіяцыйная групоўка ЗША і краін альянсу ў Еўрапейскай зоне складае больш за 2200 баявых самалётаў, у тым ліку ў Польшчы і краінах Балтыі - больш за 140. Растуць маштабы мерапрыемстваў аператыўнай і баявой падрыхтоўкі. У паветранай прасторы сумежных еўрапейскіх дзяржаў прадаўжаюцца разведвальныя палёты. Маюць месца розныя правакацыі. Высокімі тэмпамі ідзе мілітарызацыя суседніх краін".

Дзяржаўны сакратар Савета Бяспекі таксама звярнуў увагу на тое, што Беларусь ні ад каго нічога не скрывае. Гэта лётна-тактычнае вучэнне планавае, праводзіцца з улікам міжнародных патрабаванняў празрыстасці і на ўсім сваім працягу шырока асвятлялася ў СМІ.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі