Сцяг Чацвер, 22 мая 2025
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
24 студзеня 2025, 10:52

Вальфовіч: калектыўны Захад не задавольвае моцная Саюзная дзяржава
 

Аляксандр Вальфовіч. Фота з архіва
Аляксандр Вальфовіч. Фота з архіва
24 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Калектыўны Захад не задавольвае моцная Саюзная дзяржава. Акцэнт на гэтым зрабіў дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Беларусі Аляксандр Вальфовіч у артыкуле ў часопісе "Национальная оборона", паведамляе БЕЛТА.

Як звярнуў увагу дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Беларусі, сёння сітуацыя ў свеце кардынальна змянілася. "Калектыўны Захад не задавольвае моцная Саюзная дзяржава. ЗША і іх сатэліты прыкладаюць значныя намаганні для дэзынтэграцыі нашага саюза, недапушчэння ўмацавання братэрскіх адносін паміж беларускім і расійскім народамі", - заявіў ён.

"З мэтай фарміравання негатыўнага стаўлення да нашага ўнікальнага інтэграцыйнага аб'яднання ў сродкі масавай інфармацыі ўкідваюцца розныя фэйкі і адкрытая мана. Дэструктыўныя сілы любымі шляхамі імкнуцца разбурыць Саюзную дзяржаву, паставіць пад сумненне сумесныя поспехі Беларусі і Расіі ў палітычнай, эканамічнай, навукова-тэхналагічнай, ваеннай і іншых сферах. Прычым робіцца гэта на фоне актыўнага нарошчвання ваеннай прысутнасці НАТА каля граніц Саюзнай дзяржавы", - зрабіў акцэнт Аляксандр Вальфовіч.

Ён падкрэсліў: для адэкватнага рэагавання на сучасныя выклікі пагрозы быў распрацаваны праект абноўленай Канцэпцыі бяспекі Саюзнай дзяржавы. І ў снежні мінулага года ён зацверджаны на пасяджэнні Вышэйшага дзяржаўнага савета Саюзнай дзяржавы кіраўнікамі краін.

Паводле слоў Аляксандра Вальфовіча, над кожным раздзелам і палажэннем дакумента вялася карпатлівая работа, да якой прыцягваліся вядучыя беларускія і расійскія вучоныя і эксперты. Былі дэталёва прааналізаваны напрацоўкі дзвюх краін у сферы бяспекі за апошнія 25 гадоў, палажэнні дактрынальна-стратэгічных дакументаў Саюзнай дзяржавы, нацыянальных дакументаў стратэгічнага планавання Беларусі і Расіі.

"Нам удалося адлюстраваць у ёй (у канцэпцыі. - Заўвага БЕЛТА) не толькі сучасныя прыярытэты ў розных сферах жыццядзейнасці, але і выпрацаваць агульны погляд на сістэму міжнароднай і рэгіянальнай бяспекі, канкрэтызаваць стратэгічныя мэты і задачы на блізкую і сярэднетэрміновую перспектыву. Гэта комплексны адказ дзвюх краін на змяненне абстаноўкі ў свеце і рэгіёне. Пры гэтым накіраванасць дакумента нязменная. Яго галоўная задача - стварыць неабходныя ўмовы для гарантаванага забеспячэння бяспекі Саюзнай дзяржавы. Гэта базавае палажэнне ўсёй выбудаванай намі за гэтыя гады пад кіраўніцтвам прэзідэнтаў Беларусі і Расіі сістэмы саюзнай бяспекі", - гаворыцца ў публікацыі.

Дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Беларусі таксама падкрэсліў, што ў дакуменце адлюстраваны новы падыход "бяспека праз развіццё" ў прымяненні да Саюзнай дзяржавы. "Пры гэтым трэба адзначыць, што цэнтральным элементам усёй сістэмы саюзнай бяспекі застаецца суверэнітэт, незалежнасць і тэрытарыяльная цэласнасць дзяржаў-удзельніц. Вызначаны і канкрэтныя механізмы забеспячэння бяспекі Саюзнай дзяржавы. Акцэнт зрушаны на прыняцце прэвентыўных мер, заснаваных на комплексным аналізе і прагнозе развіцця абстаноўкі, недапушчэнні перарастання рызык у выклікі і пагрозы", - канстатаваў ён.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі