Сцяг Чацвер, 28 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
31 мая 2024, 15:28

Вальфовіч і Вулін абмеркавалі перспектывы развіцця беларуска-сербскіх адносін

Фота з архіва
Фота з архіва
31 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сёння па ініцыятыве сербскага боку адбылася тэлефонная размова дзяржаўнага сакратара Савета бяспекі Беларусі Аляксандра Вальфовіча з намеснікам прэм'ер-міністра Сербіі Аляксандрам Вуліным, паведамляе БЕЛТА.

Бакі абмеркавалі перспектывы развіцця беларуска-сербскіх адносін, у тым ліку ў сферы бяспекі.

Аляксандр Вулін падзякаваў беларускаму боку за падтрымку Сербіі на Генеральнай Асамблеі ААН па праекце рэзалюцыі аб падзеях у Срэбраніцы 1995 года.

Акрамя таго, Аляксандр Вальфовіч і Аляксандр Вулін падкрэслілі важнасць развіцця практыкі ўзаемнай падтрымкі дзвюх краін у рамках міжнародных арганізацый і ўмацавання дружалюбных беларуска-сербскіх адносін.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі