Сцяг Панядзелак, 25 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
12 лістапада 2024, 15:58

Вальфовіч: Беларусь хоча існаваць у міры, згодзе, добрасуседскіх адносінах з усімі краінамі
 

12 лістапада, Брэст /Кар. БЕЛТА/. Дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Аляксандр Вальфовіч сустрэўся ў Брэсце з калектывам ААТ "Савушкін прадукт", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Брастаўчан цікавіў розны спектр пытанняў, якія датычыліся абстаноўкі як унутры Беларусі, так і за яе межамі. "Расказаў пра пытанні геапалітычнай абстаноўкі, пра палітычныя працэсы, якія працякаюць у свеце, пра тыя няпростыя працэсы, гібрыдныя войны, якія развязаны па ўсім свеце, пра тое, што будуецца шматпалярны свет. А будуецца ён сапраўды вельмі складана, цяжка, таму што ЗША і Захад не хочуць уступаць пальму першынства і пакідаць створаны імі аднапалярны свет. Яны разбурылі ўсю архітэктуру бяспекі. На жаль, няма стрымліванняў і проціваг, каб утрымаць свет ад развязвання трэцяй сусветнай вайны. Людзей гэта хвалюе. Людзі ў Беларусі прывыклі жыць у бяспецы, у міры", - падкрэсліў Аляксандр Вальфовіч.
У тым ліку прагучала і пытанне аб падрыхтоўцы да будучых выбараў Прэзідэнта. "Людзі (прынамсі, за апошнія пяць гадоў ад мінулых выбараў) зрабілі сур'ёзныя высновы і ўрокі. У 2020 годзе Беларусь хацелі штурхнуць у прорву, прыкладна стварыць тую абстаноўку, якая на тэрыторыі Украіны. Гэта вельмі выгадна Захаду, і яны на працягу пяці гадоў спрабавалі гэта зрабіць. Але Прэзідэнт, кіраўніцтва краіны ўтрымалі і ўтрымліваюць нашу краіну. Беларусь дружалюбная, мірная краіна, якая хоча існаваць у міры і згодзе, у добрасуседскіх адносінах з усімі краінамі, у тым ліку ў адносінах да Польшчы, краін Балтыі і іншых дзяржаў. На гэта нацэлена палітыка Рэспублікі Беларусь", - акцэнтаваў увагу дзяржсакратар Савета бяспекі.
"На ўсе пытанні, якія цікавілі людзей, я паспрабаваў адказаць. Атрымалася нармальная, добрая размова. Адчуваецца сур'ёзны настрой на забеспячэнне бяспекі. Народ гатовы рабіць усё магчымае, каб наша краіна заставалася такой жа працвітаючай і незалежнай", - дадаў Аляксандр Вальфовіч. Ён запэўніў, што ваенныя нацэлены выканаць наказ людзей па забеспячэнні бяспекі ў краіне.-0-

Фота Віялеты Южаковай
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі