Сцяг Аўторак, 26 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
12 кастрычніка 2024, 18:37

Вальфовіч: аднаўленне лясоў на пацярпелых тэрыторыях - наша агульная задача

12 кастрычніка, Іўеўскі раён /Кар. БЕЛТА/. Аднаўленне лясоў на пацярпелых тэрыторыях - наша агульная задача. Аб гэтым сказаў журналістам у час акцыі "Дай лесу новае жыццё" дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Аляксандр Вальфовіч, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Савет бяспекі традыцыйна прымае ўдзел у такіх акцыях, якія накіраваны на паляпшэнне дабрабыту нашай рэспублікі. Гэты год не стаў выключэннем. Важна сёння акрамя нашых бягучых клопатаў выдзяляць час на паляпшэнне экалагічнага фонду нашай краіны. Усе мы бачылі, якія страты нанесла Беларусі гэтым летам прыродная стыхія. У выніку праходжання навальнічнага фронту пацярпелі дзясяткі раёнаў. Былі пашкоджаны тысячы жылых дамоў, вытворчых і сельскагаспадарчых будынкаў. У ліквідацыі наступстваў надзвычайнай сітуацыі актыўны ўдзел прымалі прадстаўнікі сілавых структур", - адзначыў Аляксандр Вальфовіч.

Кіраўнік Савета бяспекі дадаў: "Суцэльных санітарных высечак запатрабаваў і пацярпелы лясны фонд. Кіраўнік дзяржавы даручыў аднавіць лесанасаджэнні. Зрабіць гэта неабходна агульнымі намаганнямі".

Аляксандр Вальфовіч падкрэсліў, што лес - наша прыроднае багацце, залог экалагічнай бяспекі, брэнд Беларусі. "Сёння калектыў Савета бяспекі з сем'ямі прыехаў на пасадку, каб папрацаваць і, вядома ж, палепшыць экалогію нашай краіны, - сказаў кіраўнік Савета бяспекі. - Нам выдзелена дзялянка, няхай у маштабах краіны гэта і невялікі ўчастак, але калі кожны калектыў на працягу гэтага месяца выйдзе на пасадку, то для рэспублікі гэта будзе істотна".

Продаж лесаматэрыялаў таксама істотна папаўняе бюджэт краіны, умацоўваецца эканамічная бяспека. Сёння айчынная прадукцыя запатрабавана на сусветным рынку. Паводле даных Беларускай універсальнай таварнай біржы, за дзевяць месяцаў 2024 года на экспарт рэалізавана амаль 2 млн куб.м пілапрадукцыі, што ў два разы больш, чым за аналагічны перыяд 2023 года.

У Іўеўскім раёне сёння працавалі больш за 50 чалавек. На тэрыторыі мясцовага лясніцтва яны высадзілі каля 20 тыс. саджанцаў.
Галоўная мэта акцыі "Дай лесу новае жыццё" - аднаўленне бураломных участкаў ляснога фонду, якія ўтварыліся ў выніку ўраганных вятроў у чэрвені - ліпені бягучага года. У гэты перыяд у Гродзенскай вобласці непагодай было пашкоджана каля 765 га лесу. Найбольш пацярпелі чатыры лясгасы вобласці (Іўеўскі, Слонімскі, Навагрудскі і Смаргонскі). Восенню плануецца аднавіць частку пашкоджаных участкаў і ажыццявіць пасадкі на плошчы не меншай за 400 га.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі