Сцяг Субота, 13 ліпеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
24 чэрвеня 2024, 09:22

Вальфовіч: абстаноўка вакол Беларусі неспакойная, адпаведныя захады робім

Аляксандр Вальфовіч
Аляксандр Вальфовіч
24 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Абстаноўка вакол Беларусі неспакойная, у сувязі з гэтым робяцца адпаведныя захады. Аб гэтым расказаў дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Аляксандр Вальфовіч у эфіры тэлеканала "Беларусь 1", паведамляе БЕЛТА.

"Вядома, захады, якія, на жаль, робіць калектыўны Захад на чале са Злучанымі Штатамі, яны не супакойваюць, прадаўжаюць трымаць нас у напружаным стане. Таму комплекс мер, які мы прымаем па пытаннях ваеннай бяспекі, комплекс мер стратэгічнага стрымлівання перш за ўсё накіраваны на забеспячэнне міру і абарону нашых нацыянальных інтарэсаў", - сказаў Аляксандр Вальфовіч.

Паводле яго слоў, абстаноўка неспакойная, але "нейкіх крытычных момантаў, падыходаў да чырвонай рысы і лініі" сёння няма. Зрэшты, адпаведныя прэвентыўныя захады беларускім бокам робяцца.

Дзяржсакратар Савета бяспекі таксама пракаменціраваў інцыдэнты на беларуска-польскай граніцы. Ён падкрэсліў, што да ўсіх інцыдэнтаў трэба падыходзіць узважана, абгрунтавана і з халоднай галавой. "Беларускі бок ніякіх захадаў не робіць (каб падштурхоўваць мігрантаў наносіць нейкі ўрон польскаму боку. - Заўвага БЕЛТА). Мы ахоўваем сваю граніцу. Але мігранты ёсць і ідуць, іх не спыніш. Гэта людзі, якія нацэлены на добрае жыццё, жыццё на Захадзе, пра якое Захад пастаянна расказвае", - адзначыў Аляксандр Вальфовіч.

Паводле яго слоў, мігрантаў не больш, чым калі-небудзь. "Нагнятанне абстаноўкі з боку Польшчы, з боку прыбалтыйскіх дзяржаў, вядома, сведчыць аб іх недальнабачнай палітыцы", - падкрэсліў ён.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі