Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
27 студзеня 2022, 13:15

Вальфовіч: абноўленая Канстытуцыя забяспечыць далейшае ўстойлівае развіццё краіны

27 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Абноўленая Канстытуцыя забяспечыць далейшае ўстойлівае развіццё краіны. Важнасць гэтага адзначана ў прывітальным звароце дзяржаўнага сакратара Савета бяспекі Аляксандра Вальфовіча да ўдзельнікаў рэспубліканскай міжведамаснай навукова-практычнай канферэнцыі "Канцэптуальныя падыходы ў сферы нацыянальнай бяспекі: тэндэнцыі і параметры трансфармацыі" ў Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

"Захаванне нацыянальных інтарэсаў, ацэнка існуючых і патэнцыяльных выклікаў і пагроз, паспяховае ім процідзеянне патрабуюць прафесійнага экспертнага абмеркавання з прыцягненнем вядучых спецыялістаў і вучоных. І гэта асабліва важна пры падрыхтоўцы новай рэдакцыі Канцэпцыі нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь, работа над якой вядзецца па даручэнні кіраўніка дзяржавы", - падкрэслена ў прывітальным слове дзяржсакратара Савета бяспекі.

Аляксандр Вальфовіч звярнуў асаблівую ўвагу на нарастанне геапалітычнай нестабільнасці. У прыватнасці, узмацняецца патэнцыял блока НАТА, не спыняюцца спробы рэалізацыі ў розных рэгіёнах свету сцэнарыяў каляровых рэвалюцый, гібрыдны націск з боку калектыўнага Захаду на дзяржавы, якія даражаць сваімі нацыянальнымі інтарэсамі.

"Апошнія падзеі ў Казахстане прадэманстравалі, што ў сучасным свеце нават такія, здавалася б, стабільныя краіны не застрахаваны ад узброеных канфліктаў, а выстаяць паасобку практычна немагчыма", - выказаў меркаванне дзяржсакратар.

Паводле слоў Аляксандра Вальфовіча, гэтыя і іншыя небяспекі ўлічаны пры распрацоўцы новай рэдакцыі Канстытуцыі, адна з галоўных мэт якой - захаванне стабільнасці і забеспячэнне ўстойлівага і бяспечнага развіцця. Важнае дапаўненне, якое знайшло адлюстраванне ў праекце Асноўнага закона, - нормы аб тым, што праяўленне патрыятызму, захаванне гістарычнай памяці пра гераічнае мінулае беларускага народа з'яўляюцца абавязкам кожнага грамадзяніна. Інакш кажучы, забеспячэнне нацыянальнай бяспекі з'яўляецца абавязкам не толькі дзяржорганаў. Кожны павінен уносіць пасільны ўклад у развіццё грамадства і дзяржавы.

Мерапрыемства арганізавана Акадэміяй кіравання сумесна з Дзяржаўным сакратарыятам Савета бяспекі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі