Фота Белтэлерадыёкампаніі
6 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Алматы адбылося чарговае пасяджэнне Камітэта сакратароў саветаў бяспекі АДКБ, паведамляе БЕЛТА.
На мерапрыемстве сакратары саветаў бяспекі дзяржаў - членаў Арганізацыі абмеркавалі абстаноўку ў зоне адказнасці АДКБ і меры, накіраваныя на нейтралізацыю выклікаў і пагроз калектыўнай бяспецы. Былі таксама прыняты рашэнні, якія забяспечваюць каардынацыю дзейнасці дзяржаў-членаў у ваенна-палітычнай сферы.
Асобна ўдзельнікі пасяджэння разгледзелі пытанне аб праекце Мэтавай міждзяржаўнай праграмы АДКБ па ўмацаванні таджыкска-афганскай граніцы. На пасяджэнні кіраўнікі дэлегацый падпісалі шэраг дакументаў, у тым ліку План сумеснай падрыхтоўкі органаў кіравання і фарміраванняў сіл і сродкаў сістэмы калектыўнай бяспекі Арганізацыі на 2025 год.
У рабоце статутнага органа прыняла ўдзел дэлегацыя Дзяржаўнага сакратарыята Савета бяспекі Беларусі на чале з дзяржсакратаром Савета бяспекі Аляксандрам Вальфовічам. У сваім выступленні кіраўнік беларускай дэлегацыі звярнуў увагу калег на беспрэцэдэнтнае абвастрэнне ваенна-палітычнай абстаноўкі ва Усходне-Еўрапейскім рэгіёне калектыўнай бяспекі АДКБ.
Беларускім бокам таксама былі агучаны ініцыятывы па развіцці дыялогу ў інтарэсах будаўніцтва новай сістэмы міжнароднай бяспекі ў рамках Еўразіі з выкарыстаннем патэнцыялаў СНД, ШАС, Нарады па ўзаемадзеянні і мерах даверу ў Азіі (НУМДА), а таксама па распрацоўцы Стратэгіі калектыўнай бяспекі Арганізацыі на перыяд да 2035 года.

На палях форуму ў Алматы Аляксандр Вальфовіч абмеркаваў са сваімі калегамі з краін АДКБ перспектывы двухбаковага супрацоўніцтва па лініі апаратаў саветаў бяспекі і іншыя актуальныя пытанні, звязаныя з сумеснай работай сілавых ведамстваў дзяржаў-членаў.-0-
Фота Белтэлерадыёкампаніі