Сцяг Аўторак, 16 ліпеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
17 мая 2024, 16:23

Вальфовіч аб актуальнасці штогадовых збораў: гэта звязана з геапалітычнай абстаноўкай вакол Беларусі

Аляксандр Вальфовіч
Аляксандр Вальфовіч
17 мая, Магілёў /Кар. БЕЛТА/. Актуальнасць штогадовых збораў са службовымі асобамі, якія адказваюць за арганізацыю тэрытарыяльнай абароны, выклікана перш за ўсё той геапалітычнай абстаноўкай, новымі рызыкамі і выклікамі ў сферы забеспячэння нацыянальнай бяспекі, якія сёння складваюцца, у тым ліку вакол нашай краіны. Такой думкай з журналістамі падзяліўся дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Беларусі Аляксандр Вальфовіч у час штогадовага збору "Ваенная бяспека і абарона дзяржавы Рэспублікі Беларусь", які праходзіць сёння на тэрыторыі Магілёва і Магілёўскага раёна, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Аляксандр Вальфовіч падкрэсліў, што беларусы заўсёды ўважліва сочаць за ўсім, што звязана з пытаннямі нацыянальнай бяспекі. І гэта апраўдана часам.

"На гэта мерапрыемства мы традыцыйна запрашаем службовых асоб, якія адказваюць за непасрэднае фарміраванне і арганізацыю тэрытарыяльнай абароны, - сказаў ён. - Актуальнасць гэтых мерапрыемстваў выклікана перш за ўсё той геапалітычнай абстаноўкай, новымі рызыкамі і выклікамі ў сферы забеспячэння нацыянальнай бяспекі, якія сёння складваюцца ў тым ліку вакол Рэспублікі Беларусь".

Адна з галоўных задач збору, як адзначыў Аляксандр Вальфовіч, - павышэнне падрыхтоўкі кіраўнікоў, службовых асоб рэгіёнаў, адпаведных структур сілавога блока, якія адказваюць за пытанні планавання і арганізацыі тэрытарыяльнай абароны. Удзельнікам збору таксама расказалі пра ваенна-палітычную абстаноўку ва Усходне-Еўрапейскім рэгіёне, пра сучасныя рызыкі і выклікі, якія могуць аказваць уплыў на нацыянальную бяспеку нашай краіны.

"Былі разгледжаны праблемныя пытанні, звязаныя з тэрытарыяльнай абаронай. Вызначаны задачы на наступны навучальны год. Акцэнт зроблены на спосабах вядзення баявых дзеянняў у пэўны перыяд з улікам сучасных форм барацьбы, аналізу баявых дзеянняў, у прыватнасці, на тэрыторыі Украіны, дзе мы бачым шырокае прымяненне беспілотных лятальных сродкаў, процідзеянне ім, шырокае прымяненне сродкаў радыёэлектроннай барацьбы - тое, што сёння выходзіць на першы план. Усё гэта сёння вельмі цікавіла кіраўнікоў рэгіёнаў, - адзначыў ён. - Таксама былі разгледжаны праблемныя пытанні, звязаныя з прыпіскай людскіх рэсурсаў, пастаўкай запасаў матэрыяльных сродкаў і шэраг іншых пытанняў".

Усе тэмы, якія абмяркоўваліся сёння - актуальныя і цікавяць службовых асоб, якія адказваюць за арганізацыю тэрытарыяльнай абароны.

"Актуальнасць такіх мерапрыемстваў, сапраўды, пацверджана жыццём. Яны спланаваны, яны праводзяцца і будуць праводзіцца ў далейшым", - рэзюмаваў дзяржаўны сакратар Савета бяспекі.

Удзельнікамі штогадовага збору сталі старшыні абласных і Мінскага гарадскога выканаўчых камітэтаў, ваенныя камісары абласцей і горада Мінска.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі