Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
13 кастрычніка 2021, 15:41

Валанцёры "COVID-патруля" будуць нагадваць мінчанам у гандлёвых цэнтрах аб прафілактыцы інфекцыі

13 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У гандлёвых цэнтрах Мінска 14 кастрычніка стартуе інфармацыйна-прафілактычная акцыя "COVID-патруль", паведамілі БЕЛТА ў гарадскім камітэце БРСМ.

З 18.00 да 20.00 валанцёры "Добрага сэрца" нагадаюць наведвальнікам буйных гандлёвых цэнтраў аб абавязковым захаванні масачнага рэжыму, раскажуць аб важнасці своечасовай вакцынацыі.

Валанцёры будуць працаваць у ГУМе, Galleria Minsk, гандлёвым доме "На Нямізе", ГЦ "Замак".

У валанцёрскі пул "COVID-патруля" ўвайшлі камунікабельныя маладыя людзі ад 18 гадоў. "Важна для ўдзелу ў праекце добрае здароўе, пажаданы сертыфікат аб вакцынацыі", - адзначылі ў Мінскім гарадскім камітэце БРСМ. І дадалі, што маладыя людзі прайшлі навучанне і інструктаж. У час патрулявання яны будуць экіпіраваны неабходнымі сродкамі аховы, спецыяльнымі бэйджамі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі