ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Пятніца, 29 верасня 2023
Мінск Ясна +15°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
09 чэрвеня 2023, 16:39

Вакульчык: мэтавік можа даць фору студэнту з больш высокім балам атэстата

Валерый Вакульчык
Валерый Вакульчык

9 чэрвеня, Брэст /Кар. БЕЛТА/. Мэтавая падрыхтоўка спецыялістаў - патрэбная і перспектыўная форма навучання. Такое меркаванне выказаў памочнік Прэзідэнта - інспектар па Брэсцкай вобласці Валерый Вакульчык у час сустрэчы са студэнтамі і выкладчыкамі Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Сустрэча праходзіла ў фармаце адкрытага дыялогу. У ліку закранутых тэм была і мэтавая падрыхтоўка спецыялістаў. Тым больш што гэтымі днямі праходзяць іспыты для абітурыентаў, якія паступаюць у ВНУ на такіх умовах. Гаварылі аб перспектывах гэтай формы навучання. Разам са станоўчымі момантамі была закранута і праблема забеспячэння конкурсу сярод мэтавікоў на некаторыя спецыяльнасці.

Валерый Вакульчык не лічыць гэта праблемай, правёўшы паралель са спортам. "Адзін з важнейшых момантаў - матывацыя. Калі яе няма, талент, патэнцыяльныя фізічныя даныя, прыродная адоранасць не дапамогуць. Часам у мэтавіка менш балаў па нейкіх прадметах, чым у больш паспяховага студэнта, але ў яго ёсць матывацыя. Ён стараецца, працуе над сабой. І потым, у выніку працы, сітуацыя можа кардынальна памяняцца. І ён будзе лепшым работнікам, дасягне большых вынікаў і больш карысці прынясе прадпрыемству, арганізацыі, у якой будзе працаваць", - сказаў памочнік Прэзідэнта.

Мэтавую падрыхтоўку ён лічыць патрэбнай і перспектыўнай формай. "І ў гэтым плане ўсё ўзвальваць на ВНУ нельга. Зразумела, што ўніверсітэт таксама павінен праводзіць работу. Але, на жаль, у нас шэраг арганізацый, прадпрыемстваў і мясцовых органаў улады недапрацоўваюць у гэтым плане. І ў ідэале мы павінны імкнуцца, каб кожны, хто выпускаецца з універсітэта, быў працаўладкаваны, і адна з магчымасцей - гэта мэтавая падрыхтоўка", - падкрэсліў Валерый Вакульчык.

Рэктар БрДТУ Сяргей Каспяровіч адзначыў, што ў ВНУ маюць намер развіваць такую форму падрыхтоўкі спецыялістаў. "Сваю асветную місію мы бачым у рабоце з патэнцыяльнымі заказчыкамі: трэба нам усім разам дапамагчы ім зразумець важнасць і неабходнасць мэтавікоў. І гэта ўніверсітэт паказвае на сваім прыкладзе: мы самі сабе ўжо заказалі і будзем рыхтаваць мэтавікоў-айцішнікаў", - заўважыў рэктар.

У адкрытым дыялогу таксама прыняў удзел старшыня Брэсцкага гарвыканкама Сяргей Лабадзінскі. Госці азнаёміліся з работай некаторых лабараторый ВНУ і прынялі ўдзел ва ўрачыстым мерапрыемстве "Апошні званок выпускнікоў БрДТУ - 2023".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі