Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
11 студзеня 2021, 09:38

Вакцыны ад COVID-19 дзецям пакуль не робяць - галоўны ўрач дзіцячай інфекцыйнай бальніцы Мінска

11 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пакуль вакцынацыя ад COVID-19 дзецям не праводзіцца, паведаміла галоўны ўрач Гарадской дзіцячай інфекцыйнай клінічнай бальніцы Мінска Марына Сакалова ў інтэрв'ю праграме "Тыдзень" на тэлеканале СТБ, паведамляе БЕЛТА.

"Што датычыцца дзяцей, пакуль не ўсе вакцыны дазволены ў дзіцячым узросце, ідзе толькі прапрацоўка. Вакцыны рабіліся так хутка, што спачатку ўсе ж такі дарослыя. Асобны дазвол для дзяцей будзе потым. Пакуль вакцынацыя дзецям "Спадарожнікам" не праводзіцца", - адзначыла Марына Сакалова.

Паводле яе слоў, дзеці хварэюць на каранавірус, некаторыя пераносяць яго бессімптомна, але хварэюць сапраўды не так цяжка, як дарослыя.

"Але гэта не значыць, што няма цяжкіх дзяцей з COVID-19. Часцей за ўсё дзеці, якія паступалі да нас, мелі патрэбу ў іншай, спецыфічнай дапамозе - дзеці з анкалагічнымі, гематалагічнымі, кардыялагічнымі праблемамі. Гэта былі дзеці, напрыклад, якія мелі патрэбу ў аперацыйным лячэнні, і гэта таксама праводзілася дзецям з кавіднай інфекцыяй у сценах нашага стацыянара. Дзеці з пнеўманіяй таксама былі, але не так шмат", - расказала Марына Сакалова.

Галоўны ўрач нагадала, што вакцынацыя медыкаў пачалася ўжо, і жадаючыя прышчапляцца ёсць.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі