Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
14 верасня 2021, 15:28

Вакцынаваць супраць грыпу ў гэтым сезоне плануецца не менш за 40 працэнтаў насельніцтва Беларусі

14 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Вакцынаваць супраць грыпу ў гэтым сезоне плануецца не менш за 40 працэнтаў насельніцтва Беларусі, паведаміла загадчыца аддзялення імунапрафілактыкі аддзела эпідэміялогіі ДУ "Рэспубліканскі цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя" Вераніка Высоцкая ў час прэс-канферэнцыі ў БЕЛТА на тэму "Кампанія вакцынацыі супраць грыпу: асаблівасці правядзення".

"Плануецца, што ў 2021 годзе вакцынаваць супраць грыпу мэтазгодна не менш за 40 працэнтаў насельніцтва нашай краіны. Гэта тая планка, якую мы на працягу апошніх шасці гадоў падтрымліваем. І мы бачым эфектыўнасць гэтай работы", - сказала Вераніка Высоцкая.

Першая партыя вакцыны, якая будзе выкарыстоўвацца для вакцынацыі груп рызыкі, гэта значыць на бясплатнай аснове, паступіла ўжо ў краіну, цяпер яна праходзіць лабараторны кантроль. Як толькі ён завершыцца, вакцыну размяркуюць па арганізацыях аховы здароўя. Пастаўка другой партыі чакаецца да канца верасня.

Паводле слоў загадчыцы аддзялення, змяненняў па кантынгентах рызыкі ў плане вакцынацыі супраць грыпу не адбылося. "Гэта значыць усе тыя ж групы, якія ў мінулыя гады вакцынаваліся пераважна ў першую чаргу, яны ж і засталіся. Гэта дзеці ва ўзросце ад 6 месяцаў да 3 гадоў, дзеці з трох гадоў і дарослыя без абмежавання ўзросту, якія маюць якую-небудзь хранічную паталогію, людзі з імунадэфіцытнымі станамі, людзі старэйшыя за 60 гадоў, дзеці, якія наведваюць дзіцячыя арганізаваныя калектывы, школьнікі, работнікі, чыя дзейнасць звязана з актыўнымі кантактамі з насельніцтвам, медработнікі і работнікі фармгаліны, што кантактуюць з насельніцтвам, а таксама людзі, якія забяспечваюць бяспеку і жыццядзейнасць нашай дзяржавы", - растлумачыла Вераніка Высоцкая.

Прышчэпліваць бясплатна групы рызыкі будуць вакцынай расійскай вытворчасці "Грыпол Плюс", а для аказання платных паслуг насельніцтву прадаставяць чатырохкампанентную вакцыну "Ваксігрып Тэтра" (Францыя). "Штамавы састаў вакцын зведаў змяненні, гэта таксама трэба ўлічваць тым, хто сумняваецца ў важнасці вакцынацыі", - падкрэсліла загадчыца аддзялення.

Яна адзначыла, што ў гэтым сезоне паралельна будуць праходзіць дзве кампаніі вакцынацыі - супраць грыпу і супраць COVID-19. "Тое, што рабіць прышчэпкі трэба і супраць грыпу, і супраць кавіду, я думаю, ні ў каго сумненняў няма", - дадала Вераніка Высоцкая.

Вакцынацыя супраць грыпу паказана перш за ўсё грамадзянам, якія перахварэлі ўжо на COVID-19 і ў якіх пасля перанесенага захворвання прайшло дастаткова часу. "Гэта людзі без сімптомаў і скаргаў, значыць здаровыя людзі. Пры жаданні яны могуць зрабіць прышчэпку супраць грыпу. І дзеці - гэта асноўны кантынгент, як толькі з'явіцца вакцына, яны павінны рабіць прышчэпкі", - сказала загадчык аддзялення.

Акрамя таго, распрацаваны механізм сумеснага правядзення вакцынацыі супраць гэтых інфекцый сярод людзей, якія не хварэлі і не прышчапляліся. Згодна з рэкамендацыямі Міністэрства аховы здароўя, першачарговае значэнне ў гэтым выпадку мае вакцынацыя супраць COVID-19. Такому чалавеку неабходна зрабіць дзве прышчэпкі супраць COVID-19 і праз 14 дзён пасля завяршэння курса прышчапіцца супраць грыпу. Пры жаданні дапускаецца зрабіць прышчэпкі супраць дзвюх інфекцый у адзін дзень, але пры ўмове адсутнасці проціпаказанняў і пасля падпісання індывідуальнага інфармаванай згоды.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі