Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
07 студзеня 2022, 11:45

Вакцынацыя супраць COVID-19 дзяцей унесена ў пералік прафілактычных прышчэпак па эпідпаказаннях

7 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Вакцынацыя супраць COVID-19 дзяцей унесена ў пералік прафілактычных прышчэпак па эпідпаказаннях. Гэта прадугледжана пастановай Міністэрства аховы здароўя нумар 132 ад 30 снежня 2021 года, якая афіцыйна апублікавана сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА

Дакумент уносіць змяненні ў пастанову Міністэрства аховы здароўя нумар 42 ад 17 мая 2018 года.

Згодна з пастановай, пералік прафілактычных прышчэпак па эпідэмічных паказаннях дапоўнены прышчэпкай супраць інфекцыі, выкліканай каранавірусам COVID-19, для дзяцей ва ўзросце ад 12 да 17 гадоў.

Раней у пералік прафілактычных прышчэпак па эпідэмічных паказаннях была ўнесена вакцынацыя супраць COVID-19 асоб ва ўзросце 18 гадоў і старэйшых.

Пастанова нумар 132 уступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі