Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
01 ліпеня 2014, 09:38

Ваенныя суды ліквідуюцца ў Беларусі з 1 ліпеня

1 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Ваенныя суды ў Беларусі з 1 ліпеня павінны быць скасаваны, як гэта было прадугледжана дэкрэтам нумар 6 ад 29 лістапада 2013 года "Аб удасканаленні судовай сістэмы Рэспублікі Беларусь", паведамляе БЕЛТА.

У дакуменце гаворыцца аб тым, што ліквідуюцца як шэсць міжгарнізонных судоў, так і Беларускі ваенны суд і Ваенная калегія Вярхоўнага суда, а таксама канферэнцыя і кваліфікацыйная калегія суддзяў ваенных судоў.

Акрамя таго, 26 чэрвеня быў падпісаны ўказ нумар 297 "Аб назначэнні і вызваленні суддзяў судоў Рэспублікі Беларусь і пытаннях дзейнасці судовай сістэмы". У дакуменце, у прыватнасці гаворыцца, што з 1 ліпеня больш як 10 ваенных суддзяў вызваляюцца са сваіх пасад і становяцца суддзямі Вярхоўнага суда і іншых агульных судоў. Таксама двое ваенных суддзяў ідуць у адстаўку, а яшчэ адзін вызваляецца з пасады ў сувязі з пераходам на іншую работу.

Як паведамлялася раней, у снежні 2013 года старшыня Вярхоўнага суда Беларусі Валянцін Сукала заявіў, што пры скасаванні ваенных судоў будуць вырашаны пытанні працаўладкавання ваенных суддзяў, і ніводны чалавечы лёс не будзе зламаны. Ён таксама растлумачыў, што ёсць людзі, якія ўжо даволі доўга прапрацавалі ваеннымі суддзямі: "У іх дзесьці некалькі гадоў ці нават месяцаў застаецца выслугі гадоў да 20-гадовага стажу. Вядома, у кожным такім выпадку трэба падыходзіць індывідуальна".
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі