ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Аўторак, 11 мая 2021
Мінск Ясна +8°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
02 сакавіка 2021, 14:38

Ваенныя Беларусі і Расіі падпісалі пяцігадовую праграму стратэгічнага партнёрства

Фота з архіва
Фота з архіва

2 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Абаронныя ведамствы Беларусі і Расіі падпісалі пяцігадовую праграму стратэгічнага партнёрства. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам начальнік Дэпартамента міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва - памочнік міністра абароны па пытаннях міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва Алег Воінаў пасля нарады ў кіраўніка дзяржавы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы ўпершыню падпісалі праграму стратэгічнага партнёрства паміж міністэрствамі абароны Беларусі і Расіі на 5 гадоў. Гэта праграма дасць магчымасць дакладна выбудоўваць перспектыву і развіваць наша супрацоўніцтва з Расійскай Федэрацыяй", - расказаў Алег Воінаў.

Ён падкрэсліў, што Расія - стратэгічны саюзнік для Беларусі, гэта датычыцца і ваеннай сферы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі