Фота "Ваяр"
15 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Ваенныя Беларусі і Кітая абмеркавалі фінансавае забеспячэнне ўзброеных сіл. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Мінабароны.
З 14 па 17 кастрычніка ў Мінску знаходзіцца дэлегацыя фінансавага ўпраўлення Галоўнага ўпраўлення па тылавым забеспячэнні Цэнтральнага ваеннага савета КНР.
Сёння кітайская дэлегацыя сустрэлася з памочнікам міністра абароны па пытаннях ваеннай эканомікі і фінансах - начальнікам галоўнага фінансава-эканамічнага ўпраўлення Міністэрства абароны Беларусі Ігарам Мажылоўскім. Бакі абмяняліся меркаваннямі ў галіне фінансавага забеспячэння ўзброеных сіл Беларусі і Кітая, а таксама абмеркавалі новыя напрамкі ўзаемадзеяння і перспектывы іх развіцця.-0-