Сцяг Нядзеля, 25 мая 2025
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
09 мая 2025, 20:42

Ваенны парад з нагоды 80-годдзя Перамогі прайшоў каля стэлы "Мінск - горад-герой"

9 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Ваенны парад з нагоды 80-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне прайшоў каля стэлы "Мінск - горад-герой", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Нагадаем, што ў ваенным парадзе прынялі ўдзел больш за 4 тыс. чалавек. У пешай частцы парада прынялі ўдзел і разлікі з дружалюбных краін. Асаблівасцю ваеннага парада ў гэтым годзе стала пашырэнне гістарычнай часткі. Госці парада ўбачылі кавалерыстаў, тачанку з кулямётам, парадныя разлікі афіцэраў з вінтоўкамі і баявымі сцягамі - рэліквіямі воінскіх часцей, якія прымалі ўдзел у Вялікай Айчыннай вайне.
Затым у адзіным страі па праспекце Машэрава прайшло больш за 220 адзінак тэхнікі. Гэта і сучасная, і мадэрнізаваная беларускімі прадпрыемствамі тэхніка. Узначалілі механізаваную калону легендарныя танкі Т-34.
Сярод новых і мадэрнізаваных узораў можна было ўбачыць танк Т-72Б3, гусенічную баявую машыну пяхоты БМП-2, бронетранспарцёры БТР-82А, БТР-70, 122-мм самаходную артылерыйскую ўстаноўку 2С1 "Гваздзіка" і многія іншыя. У парадных разліках прайшлі і ракетная сістэма "Паланэз", аператыўна-тактычны комплекс "Іскандэр", зенітныя ракетныя комплексы вялікай і сярэдняй далёкасці С-400 "Трыумф".
У паветранай частцы парада ўдзельнічалі баявыя верталёты і самалёты Ваенна-паветраных сіл і войскаў проціпаветранай абароны Беларусі і Паветрана-касмічных сіл Расіі ў складзе васьмі груп. Верталёты Мі-8 і Мі-35, самалёты Су-25, Ан-26, Як-130 - гэтыя і іншыя паветраныя судны праляцелі сёння ў небе над Мінскам.
Кульмінацыяй стаў па-сапраўднаму маштабны тэатралізаваны эпізод. Вальс Перамогі для гасцей і гледачоў парада станцавалі 1250 чалавек.
А завяршэннем свята стаў салют. Феерверк расквеціў неба 9 Мая адразу пасля ваеннага парада і тэатралізаванага эпізоду. Асноўнай пляцоўкай запуску стаў сквер паблізу гасцініцы "Беларусь". Але салюты прайшлі і ў іншых раёнах горада: у парку імя Паўлава, мікрараёне Дразды, парку імя Уга Чавеса, на пляцоўцы "Чыжоўка-Арэны" і каля Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.-0-

Фота Яна Гарбанюка, Максіма Гучака, Віталя Піваварчыка
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі