ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 15 жніўня 2022
Мінск Суцэльная воблачнасць +26°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
02 лютага 2022, 18:27

Ваенны эксперт: калі сёння мы пакажам слабасць - заўтра нас з'ядуць

Мікалай Бузін
Мікалай Бузін

2 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Калі сёння мы пакажам слабасць - заўтра нас з'ядуць, заявіў у час пасяджэння праекта БЕЛТА "Экспертнае асяроддзе" на тэму "Пасланне Прэзідэнта беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу. Тры пытанні кіраўніка дзяржавы беларусам" намеснік начальніка Генеральнага штаба Узброеных Сіл па навуковай рабоце доктар ваенных навук Мікалай Бузін.

"Нацыянальная бяспека мае мноства складнікаў. Толькі адзін з іх - ваенная бяспека. І яе забяспечваюць або ствараюць людзі ў пагонах. Звярніце ўвагу: і першае, і другое, і нават чацвёртае пытанне, якое было потым узнята Прэзідэнтам, датычыліся менавіта бяспекі дзяржавы і забеспячэння яе развіцця на перспектыву. І толькі трэцяе пытанне Прэзідэнта выходзіла за рамкі гэтага паняцця, ды і тое ўскосна. Таму мой пункт гледжання: без ваеннай бяспекі на сённяшні момант ніводная дзяржава функцыянаваць не можа. Калі мы пакажам сёння слабасць - нас заўтра з'ядуць. Гэта нармальная сітуацыя, нармальнае развіццё абстаноўкі ў свеце. Аб чым, дарэчы, і гаварыў Прэзідэнт у пачатку свайго выступлення, ацэньваючы сітуацыю ў свеце, развіццё геапалітычнай абстаноўкі, узаемадзеянне і міждзяржаўныя адносіны", - сказаў Мікалай Бузін.

Намеснік начальніка Генштаба падкрэсліў, што сёння актыўна ідзе пераўладкаванне свету. "Мы жывём у гэтым працэсе. І тое, як мы будзем пазіцыянаваць сябе як дзяржава, як мы будзем развівацца ў бліжэйшай перспектыве, залежыць ад першага пытання: ці здолеем мы забяспечыць сваё месца ў сённяшнім свеце? А для гэтага патрэбна бяспека", - дадаў ён.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі