Фота з архіва
11 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. "Арэшнік" можа быць мадыфікацыяй балістычнай ракеты стратэгічнага прызначэння РС-26 "Рубеж". Такое меркаванне ў праекце "У тэме" на YouTube-канале БЕЛТА выказаў незалежны ваенны аналітык Аляксандр Алесін.
"Паводле заяў неафіцыйных расійскіх і заходніх экспертаў, "Арэшнік" з'яўляецца мадыфікацыяй балістычнай ракеты стратэгічнага прызначэння РС-26, або "Рубеж". Гэта была вельмі цікавая ракета. Яна мела якасці і балістычнай ракеты сярэдняй далёкасці, і стратэгічнай ракеты, г.зн. яна мела далёкасць 6 тыс. км. А ў катэгорыю ракет сярэдняй далёкасці ўвахозяць ракеты далёкасцю 5,5 тыс. км", - сказаў Аляксандр Алесін.
Ваенны аналітык адзначыў, што ў гэтай ракеты былі ўсе характарыстыкі, якія мае ракета сярэдняй далёкасці. Гэта і палёт па насцільнай траекторыі, і магчымасць манеўравання, і іншыя. "Тэставыя пускі ўжо былі, і яны былі паспяховымі. Планавалася, што да 2016 года гэта ракета будзе пастаўлена на ўзбраенне. Але паколькі дзейнічаў Дагавор аб ліквідацыі ракет сярэдняй і меншай далёкасці, амерыканцы выказалі Расіі прэтэнзіі, што гэта ракета сярэдняй далёкасці, а 500 км дабаўлены для адмазкі, каб не падпасці пад абмежаванне", - заявіў ён.
На думку Аляксандра Алесіна, Расія не хацела абвастраць адносіны са Злучанымі Штатамі. "Асваенне гэтай ракеты было спынена. Было паведамленне, што ў 2017 годзе Уладзімір Пуцін даў указанні спыніць работы па гэтай сістэме і прыпыніць яе пастаноўку на ўзбраенне. Афіцыйная прычына была такая: гэта яшчэ адна сістэма, якая каштуе грошай, а ў Расіі і так ёсць ракеты "Таполя-М", "Ярс", "Сармат". Занадта шмат ракет і шмат грошай. Але, як я лічу, асноўная прычына была ў тым, што Расія не хацела сварыцца з Амерыкай", - сказаў на заканчэнне ваенны аналітык.
*Праект створаны за кошт сродкаў мэтавага збору на вытворчасць нацыянальнага кантэнту