21 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. ХІІ Міжнародная выстаўка ўзбраення і ваеннай
тэхнікі MILEX-2025 адкрываецца сёння ў Мінску і прадоўжыцца да 24 мая. У
ёй прымуць удзел кампаніі абаронна-прамысловага комплексу (АПК) з
Беларусі і іншых пяці краін свету, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на
Дзяржаўны ваенна-прамысловы камітэт Беларусі.
Узоры ваеннай тэхнікі, найноўшыя распрацоўкі, большасць з якіх выпушчаны або абноўлены ў апошнія гады, будуць прадстаўлены на выстаўцы, якая стане галоўнай ваенна-тэхнічнай падзеяй года. Паводле інфармацыі арганізатараў, у экспазіцыі будзе прадстаўлена больш за 750 найноўшых узораў тэхнікі і ўзбраенняў.

У прыватнасці, будзе прадстаўлены батарэйны камандны пункт "Лерка" - лічбавая "нервовая сістэма" для зенітных падраздзяленняў. На выстаўцы MILEX-2025 пакажуць ударны БПЛА "Міратворац", крылатую ракету "АСКАЛОН", правераную часам зброю супраць БПЛА станцыю РЭБ "Навальніца-С". Вядучы распрацоўшчык РЭБ - ААТ "КБ Радар" - пакажа найноўшыя сродкі барацьбы з дронамі: ад стацыянарных комплексаў да кішэнных гаджэтаў.

У рабоце выстаўкі прымуць удзел 150 кампаній з Беларусі і іншых пяці краін свету. Яе наведаюць прадстаўнікі больш як 50 афіцыйных дэлегацый з амаль 30 краін.

Міжнародная
выстаўка ўзбраення і ваеннай тэхнікі MILEX будзе праходзіць у Мінскім
міжнародным выставачным цэнтры. Арганізатары - Дзяржаўны
ваенна-прамысловы камітэт, Міністэрства абароны Беларусі, Нацыянальны
выставачны цэнтр "БелЭкспа".-0-

Фота Віталя Піваварчыка