Фота з архіва
Навіны сюжэта
"Праект "У тэме" на YouTube-канале БЕЛТА "
10 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Рэакцыю Захаду на саміт Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва (ШАС) у Цяньцзіні можна назваць ваенна-палітычнай рэўнасцю. Такім меркаваннем у праекце "У тэме" на YouTube-канале БЕЛТА падзяліўся галоўны рэдактар часопіса "Национальная оборона", расійскі журналіст і ваенны эксперт Ігар Каротчанка.
Гаворачы пра рэакцыю Захаду на праведзены нядаўна саміт ШАС, Ігар Каротчанка ахарактарызаваў яе як "ваенна-палітычную рэўнасць". Заходнія палітыкі, адзначыў ён, адчуваюць, што свет мяняецца, і ў ім з'яўляюцца новыя сэнсы і цэнтры сілы. Гэтым і тлумачыцца вельмі нервовая рэакцыя на мерапрыемствы ШАС у Цяньцзіні.
"Сёння драйверам эканамічнага росту з'яўляецца Азіяцка-Ціхаакіянскі рэгіён. У гэтым плане ўзвышэнне Кітая, краін Глабальнага Поўдня - гэта мэйнстрым сусветнай палітыкі. Заняпад Еўропы суправаджаецца ў тым ліку даволі агрэсіўнымі дзеяннямі еўрапейскіх эліт, - сказаў эксперт. - Але змяніць ход гісторыі ўжо немагчыма, таму што такія вектары сучаснага развіцця. У новым глабальным свеце ўжо не будзе гегемонаў. Краіны Глабальнага Поўдня ствараюць такія альянсы, якія будуць абараняць іх ад любых спроб зацягнуць пятлю на шыі нашых эканомік шляхам увядзення тарыфаў, пошлін або санкцый".
Менавіта таму, упэўнены Ігар Каротчанка, Захад і праявіў такую ўвагу да мерапрыемстваў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва.
Як паведамлялася раней, у міжнародным форуме ў Цяньцзіні прынялі ўдзел больш за тры дзясяткі лідараў краін і кіраўнікоў міжнародных арганізацый. Частка з іх была запрошана для ўдзелу ў саміце ў фармаце "ШАС плюс" кітайскім бокам, які старшынстваваў. Саміт у Цяньцзіні стаў самым маштабным за ўсю гісторыю Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва.-0-