Фота з архіва
22 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Вадзіцелі з 25 жніўня па 5 верасня павінны будуць ездзіць з уключанымі фарамі днём. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў галоўным упраўленні ДАІ МУС.
У сувязі з пачаткам навучальнага года з 25 жніўня па 5 верасня ў Беларусі пройдзе спецыяльнае комплекснае мерапрыемства МУС "Увага - дзеці!". Сёння пачынаецца падрыхтоўчы этап.
Як адзначылі ў ДАІ, прафілактычная акцыя прызначана павысіць узровень адказнасці бацькоў і вадзіцеляў, а таксама прыцягнуць усеагульную ўвагу да праблемы забеспячэння бяспекі дзяцей. З гэтай мэтай у светлы час сутак транспартныя сродкі павінны ездзіць з уключаным блізкім святлом фар або дзённымі хадавымі агнямі.
Праваахоўнікі запланавалі шэраг мерапрыемстваў для дзяцей і падлеткаў. Асаблівую ўвагу ўдзеляць правядзенню растлумачальнай работы з дарослымі. Перад навучальным годам міліцыянеры наведаюць працоўныя калектывы, растлумачаць прычыны і наступствы аварый з удзелам дзяцей, нагадаюць аб правілах бяспечнай перавозкі непаўналетніх і аб адказнасці за парушэнні правіл дарожнага руху.
У сувязі з масавым вяртаннем дзяцей з месцаў адпачынку ДАІ заклікае вадзіцеляў быць вельмі ўважлівымі ў дварах і пры праездзе пешаходных пераходаў. Вельмі важна забяспечыць бяспечную перавозку маленькіх пасажыраў і выкарыстоўваць дзіцячыя аўтакрэслы.
У ДАІ падкрэслілі, што з пачатку года на дарогах краіны загінулі 11 і атрымалі траўмы 266 непаўналетніх, большая іх частка - пасажыры.-0-