Сцяг Субота, 23 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
31 студзеня 2020, 12:44

Ва Узброеных Сілах Беларусі прадаўжаецца праверка баявой гатоўнасці

31 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Ва Узброеных Сілах прадаўжаюцца мерапрыемствы па праверцы баявой гатоўнасці. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Міністэрстве абароны.

У правяраемых падраздзяленнях УС пачаўся прыём ваеннаабавязаных. Для даўкамплектавання воінскіх часцей і падраздзяленняў прызываюцца амаль 50 ваеннаабавязаных, расказалі ў Мінабароны.

Падраздзяленні механізаваных брыгад, якія прыцягваюцца да праверкі, ажыццяўляюць маршы на палігоны камбінаваным спосабам. Прыбыўшы ў названыя раёны, асабовы склад выканае комплекс мерапрыемстваў па інжынерным абсталяванні, маскіроўцы пазіцый, разгортванні палявога лагера і падрыхтоўцы да заняткаў па зладжванні, у тым ліку з баявой стральбой.-0-

Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі