Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
01 снежня 2020, 10:50

Ва Узброеных Сілах Беларусі пачынаецца новы вучэбны год

1 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Новы вучэбны год пачынаецца сёння ва Узброеных Сілах Беларусі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства абароны.

Гэты вучэбны год вызначаны як Год баявой гатоўнасці: ён будзе насычаны па колькасці і маштабе спланаваных мерапрыемстваў. У прыватнасці, органы ваеннага кіравання засяродзяць намаганні на падрыхтоўцы і правядзенні сумеснага з Узброенымі сіламі Расійскай Федэрацыі стратэгічнага вучэння "Захад-2021". Яно пройдзе восенню на тэрыторыі Беларусі.

Акрамя таго, будзе завершана планаванне на сярэднетэрміновую перспектыву будаўніцтва і развіцця Узброеных Сіл. Таксама прадоўжыцца аснашчэнне новымі і мадэрнізаванымі ўзорамі ўзбраення, - ваеннай і спецыяльнай тэхнікі. Сярод асноўных задач падрыхтоўкі Узброеных Сіл у новым навучальным годзе - падтрыманне баявой і мабілізацыйнай гатоўнасці, удасканаленне ўзроўню падрыхтоўкі органаў ваеннага кіравання, аб'яднанняў, злучэнняў, воінскіх часцей.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі