Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
23 мая 2022, 16:35

Ва Узброеных Сілах Беларусі пачаўся чарговы этап праверкі сіл рэагавання

23 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Ва Узброеных Сілах Беларусі пачаўся чарговы этап праверкі сіл рэагавання. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Міністэрстве абароны.

"Асаблівасцю гэтага этапу з'яўляецца праверка ўзбраення, ваеннай і спецыяльнай тэхнікі, якія знаходзяцца на працяглым захоўванні ў воінскіх часцях баявога, тылавога і тэхнічнага забеспячэння. Праверка ўключае ў сябе зняцце ўзораў узбраення, ваеннай і спецыяльнай тэхнікі з захоўвання і ажыццяўленне імі кантрольнага прабегу ў ходзе правядзення маршаў рознай працягласці. Для выканання гэтых мерапрыемстваў прызыў ваеннаабавязаных не прадугледжваецца", - расказалі ў Мінабароны.

У ведамстве дадалі, што праверка, якая праводзіцца, таксама дасць магчымасць вызначыць стан тэхнікі і яе гатоўнасць да выканання задач па прызначэнні.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі