Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
06 снежня 2022, 09:10

Ва Узброеных Сілах Беларусі пачаліся планавыя заняткі па баявой гатоўнасці

6 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Ва Узброеных Сілах Беларусі пачаліся планавыя заняткі па баявой гатоўнасці. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства абароны.

Мерапрыемствы праводзяцца ў адпаведнасці з планам падрыхтоўкі па прызначэнні пасля чарговага прызыву на ваенную службу і асваення новым папаўненнем праграмы пачатковай ваеннай падрыхтоўкі. Агульная накіраванасць заняткаў заключаецца ў правядзенні комплексу паслядоўных трэніровак з усімі катэгорыямі ваеннаслужачых, падраздзяленнямі, воінскімі часцямі, злучэннямі, органамі ваеннага кіравання. Асноўныя мэты - падтрыманне баявой і мабілізацыйнай гатоўнасці на неабходным узроўні, павышэнне зладжанасці органаў ваеннага кіравання, удасканаленне практычных навыкаў камандзіраў і абучэнне асабовага складу дзеянням у розных умовах абстаноўкі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі