Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
14 лютага 2019, 11:25

Ва ўрадзе разгледзелі прапановы па спрашчэнні падатковай сістэмы

14 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Ва ўрадзе адбылося пасяджэнне рабочай групы для падрыхтоўкі прапаноў аб спрашчэнні падатковай сістэмы Беларусі, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт Савета Міністраў.

Пасяджэнне прайшло пад старшынствам першага намесніка прэм'ер-міністра Аляксандра Турчына. Прадстаўнікі зацікаўленых дзяржорганаў і бізнес-саюзаў абмеркавалі і адобрылі найбольш актуальныя пытанні падатковай палітыкі, над вырашэннем якіх мэтазгодна сканцэнтраваць работу ў 2019 годзе. Сярод найбольш актуальных тэм, якія падпадаюць пад комплексную прапрацоўку, былі абазначаны пытанні сістэматызацыі і аптымізацыі падатковых ільгот, адмены павышаючых каэфіцыентаў да ставак маёмасных падаткаў, зняцця абмежаванняў вылікаў па ПДВ.

Асноўнай рабочай пляцоўкай для разгляду гэтых і іншых пытанняў стане кансультатыўны савет па падатковай палітыцы пры Міністэрстве фінансаў. Рашэнні і падыходы, выпрацаваныя на гэтым савеце, а таксама пытанні, па якіх не будзе дасягнута ўзгодненая пазіцыя, разгледзяць на пасяджэнні рабочай групы пры Савеце Міністраў для прыняцця канчатковага рашэння.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі