19 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Віцэ-прэм'ер Анатоль Сівак па выніках нарады Прэзідэнта Беларусі з кіраўніцтвам Савета Міністраў растлумачыў журналістам, навошта патрэбны адзіны аператар для транспартнай інфраструктуры, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Адной з тэм нарады стала ўдасканаленне транспартнай інфраструктуры. Да Прэзідэнта звярнуўся інвестар з прапановай аб стварэнні адзінага нацыянальнага аператара. Прапаноўвалася аб'яднаць пад яго крылом усе існуючыя ў краіне інтэлектуальныя транспартныя сістэмы (платныя дарогі, парковачную сістэму, вагагабарытны кантроль, сістэму фотафіксацыі парушэнняў). Пакуль гэтыя сэрвісы кіруюцца рознымі аператарамі.
Аляксандр Лукашэнка даручыў вельмі падрабязна прапрацаваць гэту тэму ва ўрадзе, і кіраўніку дзяржавы далажылі аб першых выніках.
"Розныя сэрвісы знаходзяцца на розным этапе развіцця і маюць рознае прызначэнне. Да стварэння аб'яднанага аператара ёсць перадумовы. Самае галоўнае, каб гэта было больш эфектыўна. На гэтым этапе не ўсе разлікі завершаны", - адзначыў Анатоль Сівак.
Паводле яго слоў, галоўная задача аб'яднання ўсіх інтэлектуальных транспартных сістэм у адну - аптымізацыя рэсурсаў, што ў канчатковым выніку дапаможа павысіць бяспеку дарожнага руху. Гэта значыць, калі цяпер кожны від парушэння фіксуецца асобнай камерай і яны належаць розным аператарам, то ў будучым, як мяркуецца, адна камера зможа фіксаваць розныя парушэнні і кіраваць гэтай сістэмай будзе адзіны нацыянальны аператар.
"Гэтай прапанове ўжо каля года, і яна ідзе няпроста. Таму што ўзнікаюць пытанні: а як сэрвіс з паркоўкамі аб'яднаць з сэрвісам (па фотафіксацыі. - Заўвага БЕЛТА) перавышэння скорасці?" - растлумачыў віцэ-прэм'ер.
Аляксандр Лукашэнка ў час нарады падкрэсліў, што ўсе рашэнні павінны прымацца выключна ў дзяржаўных інтарэсах. "Прынамсі, каб было лепш, чым цяпер, і гэта выяўлялася ў фінансах. Паколькі, калі праводзіць ужо лічбавую трансфармацыю транспартнай інфраструктуры, то самым перадавым і зручным для людзей спосабам", - сказаў Прэзідэнт.
Ён пацікавіўся, ці сапраўды адзіны нацыянальны аператар умацуе дарожную і грамадскую бяспеку, а таксама зможа павысіць фінансавую і тэхналагічную дысцыпліну. "Калі так, то які аб'ём інвестыцый спатрэбіцца для рэалізацыі праекта? Якія тэрміны акупнасці? Ці падлічаны будучыя паступленні ў бюджэт? - абазначыў шэраг пытанняў кіраўнік дзяржавы. - Пакуль я бачу, што дакладнага і яснага адказу на пастаўленыя пытанні няма".-0-