Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
05 лістапада 2019, 19:39

Ва ўрадзе расказалі, як будуць вырашаць пытанне з забеспячэннем жыллём шматдзетных

5 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У 2020 годзе для шматдзетных сем'яў пабудуюць 12-13 тыс. кватэр, паведаміў прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Румас сёння на нулявым чытанні бюджэту ў Палаце прадстаўнікоў, адказваючы на пытанні дэпутатаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Цяпер на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў стаяць прыкладна 37 тыс. шматдзетных сем'яў. Сяргей Румас нагадаў, што ва ўрада ёсць мэтавая задача кіраўніка дзяржавы: шматдзетныя сем'і, якія стаяць у чарге на паляпшэнне жыллёвых умоў, з 2021 года павінны быць запрошаны для заключэння дагавора на будаўніцтва жылля на працягу года.

"У 2019 годзе дагаворы на будаўніцтва жылля заключылі 17 тыс. з 37 тыс. шматдзетных сем'яў, прыкладна 12-13 тыс. кватэр будзе здадзена ў 2020 годзе. Такія тэмпы плануецца ўтрымліваць і ў 2021 годзе", - адзначыў Сяргей Румас.

Разам з тым, паводле ацэнкі выканкамаў, з 37 тыс. шматдзетных сем'яў, маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, каля 9 тыс. адмовіліся заключаць дагаворы на будаўніцтва жылля. Як растлумачыў Сяргей Румас, гэта адбываецца па розных прычынах, магчыма, з прыняццем новай праграмы сямейнага капіталу (у якой сродкі сямейнага капіталу дазволяць траціць на паляпшэнне жыллёвых умоў) сітуацыя зменіцца.

"Сродкі, выдзеленыя ў бюджэце на 2020 год (прыкладна Br1 млрд), дадуць магчымасць дабіцца вырашэння мэтавай задачы - у 2021 годзе шматдзетныя сем'і не будуць стаяць на чарзе больш за год для паляпшэння жыллёвых умоў", - рэзюмаваў Сяргей Румас.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі