2 верасня, Дзятлаўскі раён /Кар. БЕЛТА/. Узровень і стан многіх сельскіх школ аб'ектыўна не горшы за гарадскія. Аб гэтым расказаў намеснік прэм'ер-міністра Юрый Шулейка на ўрачыстай лінейцы з нагоды пачатку навучальнага года ў роднай установе адукацыі - Казлоўшчынскай сярэдняй школе, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Сёння, калі дзеці ідуць у школу, хочацца пабыць разам з імі, даць ім добры наказ на дарогу, таму што наперадзе ў іх цэлае жыццё", - падзяліўся Юрый Шулейка.
Успамінаючы свае школьныя гады, намеснік прэм'ер-міністра адзначыў, што адным з новаўвядзенняў, характэрным для яго гадоў вучобы, быў вялікі 45-мінутны перапынак. "У гэты час мы займаліся спортам, выходзілі ўсе на вялікі наш стадыён, які знаходзіцца за школай, там разміналіся. Мы набіраліся здароўя, мы дыхалі свежым паветрам, прыводзілі сябе ў парадак для таго, каб лепш успрымалася школьная праграма. Успамінаюцца школьныя дыскатэкі першыя, вечары, калі мы знаёміліся, - расказаў Юрый Шулейка. - Успамінаюцца моманты, калі настаў час завяршэння школы, паўстаў выбар, куды пайсці вучыцца, кім стаць. Школьныя гады цудоўныя, але яны вельмі хутка ляцяць. Ужо ў наступным годзе споўніцца 40 гадоў з моманту майго выпуску. Мы пастараемся сабрацца нашым класам з педагогамі, якім, дзякуй богу, дазваляе здароўе з намі яшчэ сустракацца. Я стараюся часта бываць на сваёй малой радзіме".
"Наш пасёлак развіваецца. У гэтым годзе сфарміраваўся, як ніколі за апошні час, вялікі першы клас. Гэта добра, значыць, моладзь тут застаецца, нараджаюцца дзеці і будуць вучыцца ў нашай сярэдняй школе. Прыемна, што педагагічны склад, кіраўніцкі склад можа сёння даць тую адукацыю, якая неабходна нашым дзецям. І кіраўнік дзяржавы звяртаў увагу на тое, што трэба сёння аддаць належнае педагогу. Яшчэ трэба больш паважаць гэтага чалавека, таму што за ім - будучыня краіны, таму што ён гадуе дзяцей. Дзеці і бацькі павінны разумець, як шмат дзяржава ўдзяляе ўвагі для таго, каб выхаваць, выгадаваць, каб яны былі сапраўднымі беларусамі", - адзначыў Юрый Шулейка.
Гаворачы ў цэлым аб адукацыі ў сельскай мясцовасці, віцэ-прэм'ер сказаў, што ўзровень і стан многіх сельскіх школ аб'ектыўна не горшы за гарадскія. "Яны сёння маюць нават пэўны прыярытэт. Педагогі вёскі аддаюць усю ўвагу дзецям. Кожны педагог можа індывідуальна працаваць. І рэпетытарства для гэтых дзяцей менш неабходна, ім не трэба яшчэ дзесьці ў кагосьці давучвацца. У мясцовай сельскай школе паўнацэнна даюць тую адукацыю, і дзеці ў далейшым дэманструюць вельмі высокія балы і высокі ўзровень паступлення ў вышэйшыя навучальныя ўстановы", - сказаў Юрый Шулейка.

Асаблівым сённяшні дзень стаў для 27 хлопчыкаў і дзяўчынак, якія сталі першакласнікамі, а яшчэ і для сямі школьнікаў - гэты навучальны год для іх стане апошнім.-0-
Фота Леаніда Шчаглова