Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
27 лютага 2017, 15:27

Узмоцнены кантроль за санітарнай аховай аэрапорта ў сувязі з увядзеннем бязвізавага рэжыму

27 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Санслужба Мінска ўзмацніла кантроль за санітарнай аховай Нацыянальнага аэрапорта ў сувязі з увядзеннем бязвізавага парадку ўезду замежных грамадзян, паведаміла сёння на аператыўнай нарадзе ў мэрыі галоўны ўрач Мінскага гарадскога цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Нэлі Гіндзюк, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Для недапушчэння завозу інфекцыйных захворванняў, якія маюць міжнароднае значэнне, распрацаваны план мерапрыемстваў, арганізавана дадатковае навучанне супрацоўнікаў мытнай, пагранічнай, ветэрынарнай і фітасанітарнай службаў, турыстычных фірм па пытаннях санітарнай аховы тэрыторый", - адзначыла Нэлі Гіндзюк.

Яна інфармавала, што ў пункце пропуску "Нацыянальны аэрапорт Мінск" санітарна-каранцінны кантроль пасажыраў і членаў экіпажаў праводзіцца з дыстанцыйным вымярэннем тэмпературы цела. За студзень-люты такі кантроль прайшлі 117 тыс. пасажыраў і 9 тыс. членаў экіпажаў. Праводзяцца вучэнні па адпрацоўцы дзеянняў усіх зацікаўленых службаў і ведамстваў пры выяўленні асоб з падазрэннем на інфекцыйныя захворванні.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі